У Беларускай гандлёва-прамысловай палаце адбылася сустрэча Старшыні БелГПП Міхаіла Мятлікава з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Экватарыяльная Гвінея ў Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Лучана Нкага Ндонгам Айекаба.
Бакі абмеркавалі перспектывы развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва дзвюх краін, магчымасці аказання Пасольствам садзейнічання Палаце ва ўсталяванні кантактаў з бізнес-асацыяцыямі Экватарыяльнай Гвінеі ў мэтах ажыццяўлення інфармацыйнага абмену, прасоўвання партнёрства дзелавых колаў, сумеснай арганізацыі візітаў, дзелавых і выставачных мерапрыемстваў. У тым ліку разгледжаны магчымасці падпісання Пагаднення паміж БелГПП і гандлёвай палатай Экватарыяльнай Гвінеі ў рамках маючага адбыцца пасяджэння пастаяннай Беларуска-Гвінейскай камісіі па супрацоўніцтве, якое адбудзецца ў Мінску.
Міхаіл Мятлікаў запрасіў спадара Ндонга Айекаба і прадстаўнікоў пасольства прыняць удзел у мерапрыемствах, якія штогод арганізуюцца БелГПП для замежнага дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў нашай краіне, а дзелавыя колы Экватарыяльнай Гвінеі-наведаць буйныя міжнародныя выставачныя мерапрыемствы ў Беларусі ў 2023-2024 гадах.