Сустрэча старшыні БелГПП М.Мятлікава з прэзідэнтам Тульскай ГПП А.Шастаковым
1 лістапада 2024 г

У Беларускай гандлёва-прамысловай палаце адбылася рабочая сустрэча старшыні БелГПП Міхаіла Мятлікава з прэзідэнтам Саюза «Тульская гандлёва-прамысловая палата» Андрэем Шастаковым. У сустрэчы прыняў удзел генеральны дырэктар Магілёўскага аддзялення БелГПП, замацаванага ў сістэме Беларускай гандлёва-прамысловай палаты за Тульскай вобласцю, Генадзь Чорны.

Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні супрацоўніцтва гандлёва-прамысловых палат, планы па правядзенні сумесных мерапрыемстваў для дзелавых колаў. Прадстаўнікі беларускага боку выказалі гатоўнасць да прадаўжэння дыялога, абмеркавання далейшых практычных крокаў у мэтах пашырэння ўзаемадзеяння з Тульскай вобласцю па ўсіх напрамках, у тым ліку па лініі бізнесу.

Фота
Відэа