Сустрэча старшыні БелГПП М.Мятлікава з кіраўніком Прадстаўніцтва Ніжагародскай вобласці А.Дудкіным
10 студзеня 2023 г

Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў сустрэўся з кіраўніком Прадстаўніцтва Ніжагародскай вобласці Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Андрэем Дудкіным.

У ходзе сустрэчы разгледжаны пытанні падрыхтоўкі маючага адбыцца візіту дэлегацыі беларускіх дзелавых колаў у Ніжні Ноўгарад і мерапрыемстваў у рамках візіту, а таксама перспектывы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва прадпрыемстваў Беларусі і Ніжагародскай вобласці ў сферах машынабудавання, прамысловай кааперацыі, інфармацыйных тэхналогій, электратэхнікі, харчовай прамысловасці, дрэваапрацоўкі і іншых.

Відэа