У Беларускай гандлёва-прамысловай палаце адбылася сустрэча старшыні БелГПП Міхаіла Мятлікава з віцэ-прэзідэнтам Гандлёва-прамысловай палаты Расійскай Федэрацыі Аленай Дыбавай. У сустрэчы прынялі ўдзел старшыня канцэрна «Беллегпрам» Таццяна Лугіна і намеснік старшыні Мінгарвыканкама Надзея Лазарэвіч.
У ходзе сустрэчы разгледжаны агульныя пытанні міжпалацкага ўзаемадзеяння, планы па правядзенні мерапрыемстваў з удзелам прадстаўнікоў дзелавых колаў дзвюх краін.
Алена Дыбава прадставіла праект ГПП РФ «Паспяховая сям'я – паспяховая Расія», прысвечаны сямейнаму прадпрымальніцтву і пабудове ўстойлівага сямейнага бізнесу, які перадаецца з пакалення ў пакаленне.
Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі магчымасць правядзення ў Беларусі Форума сямейнага прадпрымальніцтва, а таксама секцыі, прысвечанай гэтай тэме, у рамках X Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які пройдзе ва Уфе ў чэрвені бягучага года.