Сустрэча прадстаўнікоў беларускіх і кітайскіх арганізацый
8 чэрвеня 2023 г

На пляцоўцы Беларускай гандлёва-прамысловай палаты ў анлайн-рэжыме арганізавана сустрэча прадстаўнікоў арганізацый Беларусі і КНР.

З беларускага боку ў мерапрыемстве прынялі ўдзел генеральны дырэктар Брэсцкага аддзялення БелГПП Валерый Лабун, намеснік дырэктара унітарнага прадпрыемства «Белінтэрэкспа» БелГПП Андрэй Шахановіч, прадстаўнікі Пасольства Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы, Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі.

Кітайскі бок прадставілі Кіраўнік канцылярыі знешніх сувязей правінцыі Хэбэй Лю Юань, намеснік старшыні Хэбэйскага аддзялення Кітайскага камітэта па садзейнічанні міжнароднаму гандлю Сюэ Сяньцзінь, начальнік аддзела знешняй эканомікі Дэпартамента гандлю правінцыі Хэбэй Гаа Юн.

На сустрэчы разгледжаны актуальныя пытанні і перспектыўныя напрамкі беларуска-кітайскага бізнес-супрацоўніцтва, перавагі актывізацыі выставачнай дзейнасці для развіцця двухбаковых кантактаў, магчымасці рэалізацыі сумесных інвестыцыйных праектаў.

Генеральны дырэктар Брэсцкага аддзялення БелГПП Валерый Лабун адзначыў, што беларуска-кітайскае супрацоўніцтва мае стратэгічны характар, краіны не толькі актыўна развіваюць і пашыраюць традыцыйныя напрамкі, але і актывізуюць узаемадзеянне ў новых сферах. Ён таксама адзначыў значнасць і рэзультатыўнасць партнёрства БелГПП і яе рэгіянальных аддзяленняў з арганізацыямі ў Кітаі, актывізацыю правядзення дзелавых і выставачных мерапрыемстваў, якая назіраецца апошнім часам.

Карыстаючыся выпадкам, Валерый Лабун запрасіў прадстаўнікоў кітайскіх арганізацый наведаць Нацыянальную экспазіцыю Рэспублікі Беларусь на Кітайскай міжнароднай выставе імпарту, якая адбудзецца ў Шанхаі 5–10 лістапада.

Фота
Наверх