
У Беларускай гандлёва-прамысловай палаце адбылася сустрэча начальніка дэпартамента міжнароднага супрацоўніцтва і выставачнай дзейнасці Аляксандра Галаварыва з дэлегацыяй асацыяцыі дружбы «Эмілія-Раманья – Беларусь» на чале з кіраўніком асацыяцыі Джамбаціста Кадопі.
У ходзе сустрэчы разгледжаны агульныя пытанні развіцця беларуска-італьянскага дзелавога супрацоўніцтва ў сучаснай сітуацыі, магчымасці ўзаемадзеяння дзелавых колаў і бізнес-асацыяцый.