Сустрэча з дэлегацыяй дзелавых колаў правінцыі Цзілінь (КНР)
5 ліпеня 2024 г

У Беларускай гандлёва-прамысловай палаце адбылася сустрэча начальніка дэпартамента міжнароднага супрацоўніцтва і выставачнай дзейнасці БелГПП Аляксандра Галаварова з дэлегацыяй дзелавых колаў правінцыі Цзілінь Кітайскай Народнай Рэспублікі.

У склад дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі 14 буйных прадпрыемстваў правінцыі, зацікаўленыя ў наладжванні партнёрскіх адносін з беларускім бізнесам. Дэлегацыю суправаджалі прадстаўнікі кампаніі – рэзідэнта Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень» ТАА «СІНАМАЧБЕЛ».

У ходзе сустрэчы разгледжаны бягучыя пытанні і перспектывы пашырэння гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і паглыблення ўзаемавыгадных сувязей беларускіх і кітайскіх дзелавых колаў, планы і магчымасці ўдзелу ў кангрэсных і выставачных мерапрыемствах у Беларусі і правінцыі Цзілінь.

Начальнік дэпартамента міжнароднага супрацоўніцтва і выставачнай дзейнасці БелГПП прадставіў членам дэлегацыі магчымасці Беларускай гандлёва-прамысловай палаты па прасоўванні дзелавых кантактаў беларускіх экспарцёраў з замежнымі кампаніямі.

У сваю чаргу кіраўнік кітайскай дэлегацыі, начальнік аддзялення Упраўлення камерцыі правінцыі Цзілнь Чжоў Тао прэзентаваў свой рэгіён як важны прамысловы цэнтр, у якім развіты такія галіны, як нафтаперапрацоўка, машынабудаванне, сельская гаспадарка, медыцына, альтэрнатыўная энергетыка і многія іншыя. У гэтых сферах супрацоўніцтва з Беларуссю бачыцца асабліва перспектыўным.

Аляксандр Галавароў выказаў гатоўнасць з боку БелГПП аказваць усялякае садзейнічанне членам дэлегацыі ва ўстанаўленні дзелавых сувязей з беларускімі кампаніямі, а таксама адказаў на пытанні прадстаўнікоў дзелавых колаў правінцыі Цзілінь аб рабоце з бізнесам Беларусі.

Фота
Наверх