Сустрэча з дэлегацыяй Рэспублікі Экватарыяльная Гвінея
19 кастрычніка 2023 г

У Беларускай гандлёва-прамысловай палаце прымалі калег з Рэспублікі Экватарыяльная Гвінея. На сустрэчу са старшынёй БелГПП Міхаілам Мятлікавым прыбылі старшыня Гандлёвай палаты экватагвінейскага вострава Біяко Анхель Наканока Мікасо і Міністр-дэлегат па пытаннях развіцця гандлю, прамысловасці і развіцця бізнесу Альберта Дорыя Лахай.

На сустрэчы былі абмеркаваны пытанні міжпалатаўскага ўзаемадзеяння, у тым ліку па абмене бізнес-місіямі, па падрыхтоўцы і правядзенні сумесных працоўных праектаў. Бакі разгледзелі магчымасць новых дыялогавых пляцовак, на якіх непасрэдна прадстаўнікі бізнес-супольнасці маглі б канкрэтызаваць свае эканамічныя, у прыватнасці, экспартныя магчымасці і патэнцыял у розных сферах. Старшыня БелГПП таксама запрасіў гасцей разам з дзелавымі коламі Экватарыяльнай Гвінеі наведаць Міжнародную спецыялізаваную выставу «Беларускі аграпрамысловы тыдзень «Белагра», якая пройдзе 4–9 чэрвеня 2024 г., а таксама запэўніў, што Беларуская гандлёва-прамысловая палата прыкладзе максімум намаганняў для забеспячэння плённага і прадметнага бізнес-дыялогу паміж дзвюма краінамі.

Дыялог бакоў прайшоў рэзультатыўна, і па выніках сустрэчы была дасягнута дамоўленасць у бліжэйшы час заключыць пагадненне аб супрацоўніцтве паміж беларускай і экватагвінейскай гандлёвымі палатамі.

Фота
Наверх