Беларускую гандлёва-прамысловую палату наведаў Ганаровы консул Рэспублікі Беларусь у Султанаце Аман, член праўлення Аманскай гандлёва-прамысловай палаты Абдала Масуд аль-Харці. Г-на Аль-Харты суправаджала член праўлення Аманскай гандлёва-прамысловай палаты, кіраўнік камітэта ГПП па турызме Сіхам Ахмед Юсуф аль-Харці.
У ходзе наведвання адбылася сустрэча з начальнікам дэпартамента міжнароднага супрацоўніцтва і выставачнай дзейнасці БелГПП Аляксандрам Галаваровым, на якой былі разгледжаны перспектывы пашырэння беларуска-аманскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, асноўныя напрамкі ўзаемадзеяння БелГПП і Аманскай ГПП, у тым ліку пытанні актуалізацыі пагаднення аб супрацоўніцтве паміж дзвюма арганізацыямі, стварэння на базе двухбаковага савета дзелавога супрацоўніцтва Беларуска-Аманскага дзелавога камітэта, аманскую частку якога ўзначаліць Абдала аль-Харці.
Акрамя таго, бакі абмеркавалі магчымасці правядзення першага пасяджэння Беларуска-Аманскага дзелавога камітэта ў 2023 годзе ў Беларусі, а таксама дамовіліся арганізаваць у бліжэйшай перспектыве анлайн-сустрэчу дзелавых колаў дзвюх краін, зацікаўленых у супрацоўніцтве ў сферы турызму.