Беларускую гандлёва-прамысловую палату наведалі намеснік Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Ісламскай Рэспублікі Пакістан у Рэспубліцы Беларусь Момін Азіз Курэшы і Паўнамоцны Міністр (гандлёвы прадстаўнік) Пасольства Пакістана ў Расійскай Федэрацыі (з акрэдытацыяй у Беларусі) Шакат Хаят Чыма.
У ходзе сустрэчы дыпламатаў з начальнікам дэпартамента міжнароднага супрацоўніцтва і выставачнай дзейнасці БелГПП Аляксандрам Галаваравым разгледжаны перспектывы пашырэння ўзаемадзеяння бізнесу Беларусі і Пакістана ў розных сектарах.
Спадар Шакат Хаят Чыма запрасіў БелГПП і беларускі бізнэс да ўдзелу ў значных міжнародных мерапрыемствах у Пакістане. Абмяркоўваліся таксама магчымасці арганізацыі сумесных дзелавых форумаў і сустрэч, выставачных мерапрыемстваў.