
У Беларускай гандлёва-прамысловай палаце адбылася сустрэча старшыні БелГПП Міхаіла Мятлікава з прадстаўнікамі аргкамітэта Міжнароднай прамысловай выставы «ІНАПРОМ», якая пройдзе ў ліпені 2023 г. у Екацярынбургу (Расійская Федэрацыя).
Плануецца, што Беларусь прыме ўдзел у выставе ў статусе «Краіна-партнёр» і прадставіць маштабную нацыянальную экспазіцыю.
У рамках сустрэчы прадстаўнікі БелГПП і выставачнага унітарнага прадпрыемства «Белінтэрэкспа» абмеркавалі з расійскімі калегамі шэраг пытанняў, звязаных з арганізацыяй нацыянальнай экспазіцыі, яе дзелавой і культурнай праграмы.