
У Беларускай гандлёва-прамысловай палаце адбылася рабочая сустрэча начальніка дэпартамента міжнароднага супрацоўніцтва і выставачнай дзейнасці БелГПП Аляксандра Галаварова з гандлёвым саветнікам Пасольства Народнай Рэспублікі Бангладэш Молай Салехінам Шыражам.
Бакі абмеркавалі агульныя пытанні супрацоўніцтва дзелавых колаў Беларусі і Бангладэш, перспектывы актывізацыі ўзаемадзеяння па лініі гандлёва-прамысловых палат, арганізацыі абмену бізнес-візітамі, правядзення сумесных мерапрыемстваў, удзелу прадпрыемстваў і арганізацый у выставах і кірмашах у Беларусі і Бангладэш, а таксама магчымасці для бізнесу, якія можа адкрыць падпісанне пагаднення аб зоне свабоднага гандлю паміж дзяржавамі ЕАЭС і Народнай Рэспублікай Бангладэш.
Аляксандр Галавароў запрасіў сп. Шыража і дыпламатаў Пасольства наведаць мерапрыемствы Беларускай гандлёва-прамысловай палаты ў рамках свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») у ліпені.