У Беларускай гандлёва-прамысловай палаце адбылася сустрэча сустаршыні Беларуска-Турэцкага савета дзелавога супрацоўніцтва з беларускага боку, кіраўніка адміністрацыі СЭЗ «Магілёў» Паўла Марыненка з кіраўнікамі арганізацый з турэцкімі інвестыцыямі, якія працуюць у Рэспубліцы Беларусь – сумесных беларуска-турэцкіх праектаў і кампаній са 100-працэнтным турэцкім капіталам.
У ходзе сустрэчы разгледжаны актуальныя напрамкі беларуска-турэцкага партнёрства, бар'еры і праблемы, характэрныя для двухбаковага супрацоўніцтва, магчымасці для дыялога і зносін прадстаўнікоў дзелавых колаў Беларусі і Турцыі.
Павел Марыненка прадставіў удзельнікам сустрэчы ключавыя задачы і напрамкі работы Савета дзелавога супрацоўніцтва, планы і мерапрыемствы на бліжэйшую перспектыву, прапанаваў выкарыстоўваць пляцоўку Савета як спосаб данесці існуючыя прапановы да дзяржаўных органаў і паскорыць працэс ажыццяўлення бізнес-ідэй. Ён выказаў гатоўнасць са свайго боку аказваць бізнесу падтрымку па ўзнікаючых пытаннях.
Кіраўнікі прадпрыемстваў прапанавалі свае пажаданні да работы Беларуска-Турэцкага савета дзелавога супрацоўніцтва, унеслі прапановы па развіццю дзелавога беларуска-турэцкага супрацоўніцтва.