6 верасня на пляцоўцы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў Мінску стартаваў першы Беларуска-Узбекскі жаночы бізнес-форум, у рамках якога разгарнулася выстава-прэзентацыя прадукцыі і тавараў дзвюх краін.
Арганізатарам выставы-прэзентацыі выступае Беларуская гандлёва-прамысловая палата, а аператарам з'яўляецца выставачнае прадпрыемства «Белінтэрэкспа» БелГПП.
Выставу-прэзентацыю наведалі старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава і старшыня Сената Олій Мажліса Рэспублікі Узбекістан Танзіла Нарбаева. Высокіх гасцей з прапановамі беларускіх удзельнікаў выстаўкі азнаёмілі старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў і дырэктар выставачнага прадпрыемства «Белінтэрэкспа» Наталля Кураш. У ліку першых наведвальнікаў выставы былі таксама прадстаўнікі Урада Рэспублікі Беларусь, дэпутацкага корпуса і прадстаўнікі дзяржаўных органаў Узбекістана.
Удзел у выставе-прэзентацыі прымаюць 72 прадпрыемствы і арганізацыі з Беларусі, а таксама 26 узбекскіх прадпрыемстваў. Выстава ахоплівае як вулічную экспазіцыю, так і прасторы ў будынку бібліятэкі.
На вулічнай экспазіцыі перад уваходам у Нацыянальную бібліятэку Беларусі ўсе жадаючыя, у тым ліку не толькі ўдзельнікі Беларуска-Узбекскага бізнес-форуму, могуць азнаёміцца з перадавой тэхнікай беларускіх вытворцаў ААТ «АМКАДОР», СЗАТ «БЕЛДЖЫ», ААТ «Мінскі трактарны завод», ААТ «МАЗ» – кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАВТОМАЗ», ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Белкамунмаш», ААТ «Белшына».
Акрамя таго, на вулічнай экспазіцыі размясціліся гандлёвыя кропкі з прадукцыяй ТАА «ГД «МІНСКХЛЕБПРАМ» і ДЛГУ «Любанскі лясгас».
Унутры Нацыянальнай бібліятэкі прадстаўлена больш за 400 экспанатаў, падзеленых на шэсць тэматычных блокаў.
Прыгажосць і бізнес. У гэтым раздзеле прадстаўлены прадпрыемствы, дзейнасць якіх звязана з лёгкай і касметычнай прамысловасцю. Тут можна азнаёміцца з прадукцыяй такіх кампаній і брэндаў, як ААТ «Камволь», ААТ «Цэнтр Моды», ААТ «Элема», СТАА «Белвест», Мерч Першага, РУВГП «Аршанскі льнокамбінат», ТАА «Эклюзіўкасметык-М», СААТ «Парфумерна-касметычная фабрыка «Модум – наша касметыка», ТАА «Рэлуі Бел», ААТ «СП «БЕЛІТА» і іншыя.
Жанчыны ў бізнэсе. У гэтым блоку прадстаўлены дзве кампаніі – ААТ «ЭНЭФ» і ААТ «БЕЛФА», якімі кіруюць жанчыны.
Медыцына і ахова здароўя. Тэматычны раздзел прадстаўлены арганізацыямі Міністэрства аховы здароўя, такімі як РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі, РНПЦ трансфузіялогіі і біямедыцынскіх тэхналогій, РНПЦ траўматалогіі і артапедыі, РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, Кіруючая кампанія холдынгу «Белфармпрам» і іншыя. Асобна прадстаўлена пратэзна-артапедычная прадукцыя ад РУП «Беларускі пратэзна-артапедычны аднаўленчы цэнтр».
Турызм і адпачынак. Блок уключае прэзентацыю ўязнога турызму ад Нацыянальнага агенцтва па турызме.
Адукацыя і навука. У дадзеным раздзеле прадэманстраваны навуковыя распрацоўкі і адукацыйныя паслугі ад асноўных арганізацый НАН Беларусі, ДКНТ і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Густ Беларусі. Тут размясцілася разнастайная прадукцыя ад канцэрна харчовай прамысловасці «Белдзяржхарчпрам», уключаючы шакалад і цукеркі ад СААТ «Камунарка», зефір і мармелад ад ААТ «Чырвоны харчавік», розныя віды печыва ад ААТ «Слодыч», а таксама прадукцыя СП ААТ «Спартак», ААТ «ГАМА ВКУСА» і ААТ «Слуцкі цукрарафінадны камбінат». Для дэгустацыі прадстаўлены глазураваныя сыркі, малочныя кактэйлі ад ААТ «Мінскі малочны завод нумар 1», марожанае ад УП «Мінскі холадакамбінат нумар 2», прадукты з птушкі і індычкі ад ААТ Агракамбінат «Дзяржынскі» і мноства іншых тавараў.
Выстава-прэзентацыя таксама ўключае экспазіцыю «Зроблена ва Узбекістане», дзе дэманструюцца вырабы рамеснікаў, сельгаспрадукцыя, уключаючы садавіну і бахчавыя культуры, электратэхніка, а таксама вырабы з трыкатажу.