25 – 28 мая ў Гомелі адбылася буйнейшая рэгіянальная выстаўка Беларусі, візітная картка рэгіёну – XXIV Міжнародная выстаўка «Вясна ў Гомелі», арганізаваная Гомельскім аддзяленнем Беларускай гандлёва-прамысловай палаты пры падтрымцы Гомельскага аблвыканкама і Гомельскага гарвыканкама.
Ва ўрачыстым адкрыцці Міжнароднай выстаўкі ўдзельнічалі памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Гомельскай вобласці Сяргей Барташ, старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко, старшыня Гомельскага гарвыканкама Уладзімір Прывалаў, кіраўнікі раённых выканаўчых камітэтаў, адміністрацый горада Гомеля, іншыя афіцыйныя асобы, кіраўнікі місій, органаў улады, гандлёва-прамысловых палат і бізнесу рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі, дзяржаў блізкага і далёкага замежжа, дыпмісій, замежных ГПП і дзелавых колаў.
Экспазіцыя размясцілася ў Палацы лёгкай атлетыкі і на прылеглых тэрыторыях, заняўшы плошчу больш за пяць тысяч квадратных метраў.
Сярод 250 удзельнікаў «Вясны ў Гомелі» – 90 беларускіх прадпрыемстваў дзевяці галін прамысловасці, а таксама арганізацыі інфраструктуры бізнесу, банкі, якія прадставілі патэнцыял Гомельскай вобласці на закрытай і адкрытай пляцоўках.
У выстаўке ўзялі ўдзел 67 прадстаўнікоў 14 краін: Азербайджана, Расіі, Балгарыі, В'етнама, Германіі, Грузіі, Зімбабвэ, Індыі, Ірана, Узбекістана, Лівіі, Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, Пакістана, Судана. Расію прадстаўлялі 10 рэгіёнаў: Бранская, Варонежская, Ліпецкая, Смаленская, Тульская, Чэлябінская вобласці, Рэспубліка Удмуртыя, Стаўрапольскі і Пермскі край.
Традыцыйна насычанай была дзелавая праграма Выстаўкі – арганізавана 26 мерапрыемстваў. Для кіраўнікоў прадпрыемстваў вобласці і прадстаўнікоў замежных дэлегацый 26 мая адбылася Бізнес-сустрэча па актуальных пытаннях узаемадзеяння айчыннага і замежнага бізнесу, у якой удзельнічалі намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Андрэй Канюшка.
Для замежных дэлегацый фарміраваліся індывідуальныя праграмы, адбыліся наведванні прадпрыемстваў, а таксама профільныя B2B- і B2C-перагаворы на 16 прадпрыемствах рэгіёну.
У мэтах прасоўвання турыстычнага патэнцыялу, захавання культурнай спадчыны Гомельшчыны ў рамках Міжнароднай выстаўкі «Вясна ў Гомелі» 26 мая арганізавана дыскусійная пляцоўка «Час турызму - вывучаем вопыт, будуем перспектывы» з удзелам намесніка старшыні Гомельскага аблвыканкама Дзмітрыя Алейнікава.
IX Рэспубліканскае свята майстроў і рамеснікаў «Гомельская Вясна», якое традыцыйна праходзіць у рамках Міжнароднай выстаўкі, сабрала больш за 100 майстроў «хэнд-мэйда».
Напрыканцы работы XXIV Міжнароднай выстаўкі «Вясна ў Гомелі» адбылося ўрачыстае ўручэнне памятных знакаў лаўрэатам. На думку конкурснай камісіі пераможцамі ў намінацыях сталі:
Арганізатары выказваюць словы падзякі ўсім удзельнікам і гасцям XXIV Міжнароднай выстаўкі «Вясна ў Гомелі».