Пасяджэнне Кансультатыўнага савета палат дзяржаў – членаў ЕАЭС
10 лютага 2023 г

Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў прыняў удзел у пасяджэнні Кансультатыўнага савета палат дзяржаў – членаў Еўразійскага эканамічнага саюза.

Паседжанне было прысвечана ўкараненню механізмаў фінансавай падтрымкі прамысловых кааперацыйных праектаў за кошт сродкаў бюджэту ЕАЭС.

Кіраўнікі гандлёва-прамысловых палат адзначылі неабходнасць актывізацыі сумеснай работы ў мэтах фарміравання кансалідаванай пазіцыі прамыслоўцаў дзяржаў – членаў ЕАЭС пры абмеркаванні праектаў прававых актаў ЕАЭС аб парадку аказання фінансавай падтрымкі кааперацыйных праектаў.

Бакамі прапрацоўваецца ініцыятыва аб сумесным стварэнні палатамі краін «пяцёркі» спецыялізаванай структуры – Праектнага офіса па падтрымцы кааперацыі ў ЕАЭС, галоўнымі мэтамі якога стануць садзейнічанне айчынным вытворцам у пошуку патэнцыйных партнёраў для рэалізацыі перспектыўных кааперацыйных праектаў і кансультаванне бізнеса па пытаннях прымянення механізмаў фінансавай падтрымкі.

 

Даведачна.

9 снежня 2022 г. Вышэйшай Еўразійскай эканамічнай радай дадзена даручэнне аб стварэнні механізмаў фінансавага садзейнічання прамысловай кааперацыі ў рамках ЕАЭС.

Прымяненне механізмаў фінансавай падтрымкі прамысловых кааперацыйных праектаў за кошт сродкаў бюджэту ЕАЭС плануецца пачаць з 2024 года.

Фота
Наверх