Штогадовае выданне БелГПП «Беларускія экспарцёры» – надзейны даведнік для прадпрымальнікаў як у Беларусі, так і за яе межамі. З'яўляючыся крыніцай актуальнай і карыснай інфармацыі аб вядучых айчынных вытворцах, каталог дапамагае атрымаць аб'ектыўнае ўяўленне аб магчымасцях і перспектывах работы з беларускімі кампаніямі.
Выданне «Беларускія экспарцёры» распаўсюджваецца ў рамках візітаў і прыёмаў афіцыйных дэлегацый, замежных дзелавых колаў, на міжнародных выстаўках і бізнес-форумах, сярод замежных партнёраў БелГПП, накіроўваецца ў замежныя дыппрадстаўніцтвы, дзяржаўныя органы, пасольствы Рэспублікі Беларусь.