Рэспубліканскі конкурс «Лепшы экспарцёр года» – гэта заснаваны на аб’ектыўных даных конкурс для вытворцаў тавараў і паслуг сусветнага ўзроўню.

Удзел у конкурсе – гэта выдатная магчымасць заявіць пра сябе як пра паспяховую, са стабільным развіццём кампанію. Лаўрэатамі конкурсу сталі сотні кампаній усіх рэгіёнаў краіны, якія прадстаўляюць шырокі спектр беларускага прадпрымальніцтва ад прадстаўнікоў малога бізнесу да вядомых прадпрыемстваў – флагманаў айчыннай прамысловасці.

Намінацыі
Машынабудаванне і металаапрацоўка
Лёгкая прамысловасць
Малочная прамысловасць
Арганізацыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў сферы вытворчасці тавараў;
Паслугі
Распрацоўка інфармацыйных тэхналогій;
Образование
Транспарт і лагістыка
Этапы конкурсу
09.02.2022
Пачатак адборачнага этапу конкурсу 2020
Определяется ведомственными (региональными) конкурсными комиссиями самостоятельно
Заканчэнне прыёму конкурсных картак удзельнікаў вызначаецца ведамаснымі (рэгіянальнымі) конкурснымі камісіямі
18.03.2022
Перадача ведамаснымі (рэгіянальнымі) конкурснымі камісіямі рэзультатаў адборачнага этапу конкурсу ў БелГПП
Сакавiк – красавiк
Фінальны этап конкурсу – апрацоўка і аналіз анкет удзельнікаў конкурсу па асноўных і дадатковых крытэрыях
Май
Пасяджэнне конкурснай камісіі – вызначэнне пераможцаў конкурсу
Лiпень
Урачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў
Нашы пераможцы
Водгукі ўдзельнікаў
Генеральный директор ОАО «Гродненский мясокомбинат»
Генеральны дырэктар ААТ «Гродзенскі мясакамбінат» Алег Іваноў

«Хацелася б адзначыць, што я вельмі ганаруся сваім калектывам. Нягледзячы на тое, што мінулы 2019 год быў няпростым як для галіны ў цэлым, так і для нашага прадпрыемства ў прыватнасці, усё задуманае намі ў ім удалося рэалізаваць. Мы ажыццявілі першыя пастаўкі на рынкі краін Каўказскага рэгіёна – у Азербайджан, Грузію, правялі вялікую работу па выхадзе ў КНР, што дазволіла ўжо з сакавіка бягучага года цесна супрацоўнічаць з кітайскімі партнёрамі».

Ректор учреждения образования «Гродненский государственный медицинский университет»
Рэктар установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт» Віктар Сняжыцкі

«Перамога ў конкурсе «Лепшы экспарцёр года» – гэта чарговае прызнанне дасягненняў і рэпутацыі ўніверсітэта на міжнародным рынку адукацыйных паслуг».

Директор СООО «АлюминТехно»
Дырэктар СТАА «АлюмінТэхна» Сяргей Саветнікаў

«Развіццё і дыверсіфікацыя экспарту з'яўляецца ключавой задачай кампаніі, таму перамога ў конкурсе «Лепшы экспарцёр» мае для нас асаблівае значэнне. Геаграфія паставак «АлюмінТэхна» акрамя бліжэйшых суседзяў уключае краіны Заходняй Еўропы, Азіі, ЗША, Канаду і Аўстралію. Стратэгія развіцця кампаніі заключаецца ў пастаянным удасканаленні прадуктаў, іх адаптацыі пад мэтавыя рынкі, павышэнні ўзроўню сэрвісу за кошт інжынірынгу і пашырэнні збытавой сеткі. Значная ўвага ўдзяляецца ўкараненню сучасных вытворчых тэхналогій, абнаўленню абсталявання і паляпшэнню ўнутраных працэсаў».

Генеральный директор ОАО «Белорусский металлургический завод – управляющая компания холдинга «Белорусская металлургическая компания»
Генеральны дырэктар ААТ «Беларускі металургічны завод – кіруючая кампанія холдынга «Беларуская металургічная кампанія Дзмітрый Корчык

«Вядомае выслоўе гаворыць: першы раз – выпадковасць, другі – супадзенне, трэці – заканамернасць. Званне «Лепшы экспарцёр» Беларускаму металургічнаму заводу прысуджаецца шосты год запар! Гэта майстэрства, прафесіяналізм усёй шматтысячнай каманды нашага прадпрыемства. Людзей, вынікам няпростай працы якіх з'яўляецца металапрадукцыя, якая выступае візітнай карткай Беларусі ў дзясятках краін свету. Нам прыемна атрымліваць такую высокую ацэнку дзейнасці завода, што матывуе яго калектыў не спыняцца на дасягнутым, а прадаўжаць рухацца наперад, знаходзячы новых спажыўцоў і асвойваючы новыя краіны экспарту».

Генеральный директор унитарного предприятия «БТЛЦ»
Генеральны дырэктар унітарнага прадпрыемства «БТЛЦ» Андрэй Сладкевіч

«Прысваенне звання «Лепшы экспарцёр 2019 года» ў намінацыі «транспарт і лагістыка» – прыклад правільнасці выбранага БТЛЦ курсу на дасягненне максімальных рэзультатаў і папулярызацыю транспартнага і прамысловага патэнцыялу Беларусі, вынік мэтанакіраванай работы калектыву прафесіяналаў».

Директор ИООО «ВМГ Индустри»
Дырэктар ЗТАА «ВМГ Індустры» Кірыл Выбарны

«Наша галоўная каштоўнасць – людзі. Перамога ў конкурсе стала магчыма толькі дзякуючы стараннай працы з'яднанага калектыву прафесіяналаў сваёй справы. Віншуем усіх супрацоўнікаў ЗТАА «ВМГ Індустры» з гэтым дасягненнем. Далей – больш!»

Директор ЗАО «Штадлер Минск»
Дырэктар ЗАТ «Штадлер Мінск» Філіп Брунер:

«Кампанія «Штадлер Мінск» з 2017 года ўдзельнічае ў конкурсе «Лепшы экспарцёр», спаборнічаючы з буйнейшымі беларускімі машынабудаўнічымі прадпрыемствамі. У гэтым годзе нам другі раз удалося выйсці ў лідары.

У 2019 годзе ЗАТ «Штадлер Мінск» устанавіла своеасаблівы рэкорд па тэмпе росту вытворчасці. Калі ў 2018 годзе агульная колькасць вытворчых гадзін склала 600 тысяч, то ў 2019-м – ужо 1,4 млн! Для такой загрузкі давялося стварыць больш за 600 новых працоўных месцаў. За мінулы год мы вырабілі каля 300 вагонаў для знешняга і ўнутранага рынкаў. У 2020–2021 гадах Stadler адкрые для сябе Славенію, куды будуць ажыццяўляцца пастаўкі паяздоў розных мадэлей. Прадоўжацца таксама вытворчасць і адгрузка розных кампанентаў па новых кантрактах з кліентамі з Польшчы, Іспаніі».

Генеральный директор ОАО «Буровая компания «Дельта»
Генеральны дырэктар ААТ «Буравая кампанія «Дэльта» Мікалай Чарнашэй

«Кампанія «Дэльта» прызнана лепшай арганізацыяй – экспарцёрам паслуг. Мы з'яўляемся моцным падрадчыкам у галіне палевага фундаментабудавання, які на сённяшні дзень надзейна замацаваўся на буйнейшых аб'ектах Расіі і Казахстана.

Кампанія пастаянна развіваецца, удасканальвае тэхналогіі ўстройства буранабівальных паляў і павышае іх якасць. Калі ў мінулым годзе аб'ём экспарту нашых паслуг перавысіў 34 млн долараў, то па выніках бягучага года плануем працаваць яшчэ больш і павялічыць гэту лічбу да 50 млн долараў».

Директор СП «Санта Бремор» ООО
Дырэктар СП «Санта Брэмар» ТАА Сяргей Нядбайлаў

«Першапачаткова кампанія задумвалася не толькі як вытворца прадуктаў харчавання для беларускага рынку, але і як экспартна арыентаванае прадпрыемства. З 2000 года мы працуем на рынках СНД, 10 гадоў – на рынках ЕС, каб зрабіць нашу прадукцыю вядомай, запатрабаванай, каб брэнд «Санта Брэмар» асацыіраваўся ў пакупнікоў з якасным інавацыйным прадуктам. Штогадовае павелічэнне аб'ёмаў экспарту пацвярджае гэта, як і тое, што спажывец давярае прадукцыі кампаніі».

Заместитель генерального директора по экономическим вопросам ОАО «Светлогорский ЦКК»
Намеснік генеральнага дырэктара па эканамічных пытаннях ААТ «Светлагорскі ЦКК Юрый Бярдовіч

«Перамога ў конкурсе такога ўзроўню для нас – значная і вельмі паказальная падзея, прычына для гонару. Значыць, мы развіваемся ў правільным напрамку. Гэта сведчанне якасці вырабляемай прадукцыі, вынік напружанай працы спецыялістаў самых розных узроўняў – ад кіраўнікоў да простых рабочых».

Задаць пытанне

Ваша імя: *
Тэлефон: *
Ваша паведамленне: *
CAPTCHA