Беларуская гандлёва-прамысловая палата бачыць адной са сваіх задач шырокае распаўсюджванне звестак аб суб’ектах гаспадарання – членах БелГПП, іх дзейнасці, экспартным патэнцыяле і прапановах па супрацоўніцтве.

Для падтрымання актуальнасці гэтых звестак штогод праводзіцца анкетаванне членаў Палаты.

Запаўненне анкеты члена БелГПП забяспечыць прадстаўленне актуальнай і дакладнай інфармацыі аб прадпрыемстве (арганізацыі, індывідуальным прадпрымальніку), яго прадукацыі або паслугах на сайце БелГПП, якая з’яўляецца:

  • адным з самых папулярных і запатрабаваных пошукавых бізнес-рэсурсаў замежных партнёраў;
  • інфармацыйнай асновай пры складанні штогод выдаваемага БелГПП каталога "Беларускія экспарцёры" (гіперспасылка на раздзел);
  • крыніцай звестак у рабоце з пададзенымі ў Палату ад замежнага бізнесу запытамі аб пошуку партнёраў або прадукцыі;
  • дадатковай магчымасцю інфармавання аб вашай дзейнасці і яе папулярызацыі.

Бланк анкеты (у фармаце doc або ў фармаце pdf).

Запоўненую анкету члена БелГПП трэба накіраваць БелГПП на адрас: 220029, г.Мінск, вул.Камуністычная, 11 або ў адпаведнае абласное аддзяленне БелГПП:

Абласныя аддзяленні БелГПП

УП «Брэсцкае аддзяленне БелГПП»
224030, г.Брэст, вул.Гогаля, 13

УП «Віцебскае аддзяленне БелГПП»
210001, г.Віцебск, вул.Касманаўтаў, 4

УП «Гомельскае аддзяленне БелГПП»
246050, г.Гомель, вул.Ірынінская, 21

УП «Гродзенскае аддзяленне БелГПП»
230023, г.Гродна, вул.Савецкая, 23а

УП «Мінскае аддзяленне БелГПП»
220113, г.Мінск, вул.Я.Коласа, 65
220029, г.Мінск, вул.Камуністычная, 11

УП «Магілёўскае аддзяленне БелГПП»
212022, г. Магілёў, вул. Цыялкоўскага, 1

Задаць пытанне

Ваша імя: *
Тэлефон:
E-mail: *
Ваша паведамленне: *