Дата: 26 - 27 Жнв 2024
Краіна: Узбекістан
Горад: Ташкент
Фармат: Калектыўная экспазіцыя
Арганізатар: Белінтэрэкспа
Месца правядзення: НВК "Узэкспацэнтр"
Пачатак мерапрыемства: 26.08.2024
Кантактныя асобы: Вольга Дырман, +375 (44) 509 12 05 ody@belinterexpo.by Андрэй Шахановіч, +375 (44) 509 12 06 ash@belinterexpo.by

У перыяд з 26 па 28 жніўня ў Ташкенце адбудзецца другі Узбекска-Беларускі жаночы бізнес-форум, арганізатарамі якога выступаюць Сенат Олій Мажліс Рэспублікі Узбекістан і Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

У рамках Форума запланавана правядзенне выставы-прэзентацыі прадукцыі і паслуг прадпрыемстваў дзвюх краін. Арганізатарамі экспазіцыйнай часткі ад беларускага боку выступаюць Беларуская гандлёва-прамысловая палата і унітарнае прадпрыемства «Белінтэрэкспа» БелГПП.

У 2023 годзе на выставе-прэзентацыі ў рамках Форума ў Мінску ад Рэспублікі Беларусь свае тавары і прадукцыю прэзентавалі 72 айчынныя прадпрыемствы. Беларуская экспазіцыя заняла 380 метраў закрытай плошчы і 350 метраў спецыялізаванай вулічнай прасторы.

Беларускія ўдзельнікі ў 2023 годзе прадставілі прадукцыю машынабудавання, кандытарскай, харчовай, фармацэўтычнай, медыцынскай, турыстычнай, навуковай і адукацыйнай галін, лёгкай і касметычнай прамысловасці.

Беларуская гандлёва-прамысловая палата і унітарнае прадпрыемства «Белінтэрэкспа» запрашаюць зацікаўленыя айчынныя кампаніі прыняць удзел у выставе-прэзентацыі з магчымасцю прадэманстраваць і рэалізаваць сваю прадукцыю на Форуме 2024 года ў Ташкенце.