Карысная інфармацыя

Наяўнасць сертыфіката прадукцыі (работ, паслуг) уласнай вытворчасці дае яго ўладальніку права скарыстацца льготамі і перавагамі, устаноўленымі заканадаўствам Рэспублікі Беларусь у дачыненні да прадукцыі (работ, паслуг) уласнай вытворчасці.

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 снежня 2001 г. № 1817 "Аб зацвярджэнні Палажэння аб аднясенні прадукцыі (работ, паслуг) да прадукцыі (работ, паслуг) уласнай вытворчасці" Беларуская гадлёва-прамысловая палата з’яўляецца ўпаўнаважаным органам Рэспублікі Беларусь па выдачы сертыфікатаў прадукцыі (работ, паслуг) уласнай вытворчасці.

Працэдура сертыфікацыі ўключае ў сябе: правядзенне экспертызы па аднясенні прадукцыі (работ, паслуг) да прадукцыі (работ, паслуг) уласнай вытворчасці са складаннем акта экспертызы; афармленне і выдачу сертыфіката прадукцыі (работ, паслуг) уласнай вытворчасці.

Выдача сертыфіката ажыццяўляецца на падставе вынікаў экспертызы па аднясенні прадукцыі (работ, паслуг) да прадукцыі (работ, паслуг) уласнай вытворчасці.

У працэсе правядзення экспертызы ўстанаўліваецца адпаведнасць (неадпаведнасць) прадукцыі (работ, паслуг) умовам і крытэрыям, што прад'яўляюцца да прадукцыі (работ, паслуг) уласнай вытворчасці наступнымі нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь:

пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17.12.2001 № 1817 "Аб зацвярджэнні Палажэння аб аднясенні прадукцыі (работ, паслуг) да прадукцыі (работ, паслуг) уласнай вытворчасці";

пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30.11.2004 № 1517 "Аб парадку аднясення паслуг банкаў, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых і страхавых арганізацый да паслуг уласнай вытвочрасці і аб унясенні дапаўнення ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 снежня 2001 г. № 1817".

Вынікі экспертызы афармляюцца актам экспертызы па аднясенні прадукцыі (работ, паслуг) да прадукцыі (работ, паслуг) уласнай вытворчасці.

Парадак выдачы сертыфікатаў вызначаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20.10.2010 № 1520 "Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку выдачы сертыфікатаў прадукцыі (работ, паслуг) уласнай вытворчасці і Палажэння аб парадку выдачы сертыфікатаў паслуг уласнай вытворчасці банкам, нябанкаўскім крэдытна-фінансавым і страхавым арганізацыям».

Сертыфікат прадукцыі ўласнай вытворчасці пацвярджае, што прадукцыя, якая вырабляецца заяўнікам, на самай справе з'яўляецца прадукцыяй уласнай вытворчасці.

Наяўнасць гэтага сертыфіката дазваляе вытворцу прадукцыі атрымаць права на падатковыя, мытныя і іншыя віды льгот, устаноўленыя заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Наяўнасць сертыфіката прадукцыі ўласнай вытворчасці ў шэрагу выпадкаў з'яўляецца адной з галоўных умоў для ўдзелу ў працэдурах дзяржаўных закупак, або закупак за кошт уласных сродкаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Сертыфікат прадукцыі ўласнай вытворчасці выдаецца зацікаўленай юрыдычнай асобе (або індывідуальнаму прадпрымальніку), зарэгістраванай у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў Рэспублікі Беларусь вырабляючых прадукцыю, пасля правядзення экспертызы, на падставе акта экспертызы па аднясенні прадукцыі да прадукцыі ўласнай вытворчасці.

Сертыфікат работ і паслуг уласнай вытворчасці выдаецца пасля правядзення экспертызы і пацвярджае прыналежнасць работ і паслуг да работ і паслуг уласнай вытворчасці, афармляецца па заявах юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў. Наяўнасць гэтага сертыфіката дазваляе заяўніку атрымаць права на падатковыя, мытныя і іншыя льготы, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Сертыфікат работ, паслуг уласнай вытворчасці выдаецца пасля правядзення экспертызы на падставе акта экспертызы па аднясенні работ (паслуг) да работ (паслуг) уласнай вытворчасці. Крытэрыі і ўмовы аднясення работ і паслуг вытворцаў да работ і паслуг уласнай вытворчасці вызначаны Пастановай Савета Міністраў ад 17 снежня 2001 г. № 1817 "Аб зацвярджэнні палажэння аб аднясенні прадукцыі (работ, паслуг) да прадукцыі (работ, паслуг) уласнай вытворчасці".

Сертыфікат паслуг уласнай вытворчасці (для банкаў, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых, страхавых арганізацый, камерцыйных мікрафінансавых арганізацый і лізінгадаўцаў) выдаецца пасля правядзення экспертызы і пацвярджае прыналежнасць паслуг банкаў, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых, страхавых арганізацый, камерцыйных мікрафінансавых арганізацый і лізінгадаўцаў да паслуг уласнай вытворчасці. Наяўнасць гэтага сертыфіката дазваляе заяўніку атрымаць права на льготы, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.