Палажэнне аб рэспубліканскім конкурсе "Лепшы экспарцёр года"

АДОБРАНА
пратакол пасяджэння Міжведамаснага савета
па знешнегандлёвай палітыцы
20.04.2017 № 31/8пр  

Агульныя палажэнні

1. Гэтым Палажэннем вызначаецца парадак правядзення рэспубліканскага конкурсу "Лепшы экспарцёр года" (далей – конкурс).

2. Конкурс праводзіцца штогод Беларускай гандлёва-прамысловай палатай (БелГПП) сумесна з Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам прамысловасці Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўным ваенна-прамысловым камітэтам Рэспублікі Беларусь, Беларускім дзяржаўным канцэрнам харчовай прамысловасці "Белдзяржхарчпрам", Беларускім дзяржаўным канцэрнам па нафце і хіміі, Беларускім дзяржаўным канцэрнам па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці, Беларускім вытворча-гандлёвым канцэрнам лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці, абласнымі і Мінскім гарадскім выканаўчымі камітэтамі, Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, дзяржаўнай установай "Адміністрацыя Парка высокіх тэхналогій", Беларускім рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам экспартна-імпартнага страхавання "Белэксімгарант", адкрытым акцыянерным таварыствам "Беларуская ўніверсальная таварная біржа", Бізнес саюзам прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя прафесара М.С.Куняўскага, Рэспубліканскай асацыяцыяй прадпрыемстваў прамысловасці "БелАПП", рэспубліканскім грамадскім аб'яднаннем "Беларуская навукова-прамысловая асацыяцыя" (далей – арганізатары).

3. Мэта конкурсу – стымуляваць развіццё экспартна арыентаванай вытворчасці, садзейнічаць павышэнню прэстыжу таваравытворцаў на сусветным рынку, павелічэнню аб'ёмаў, павышэнню якасці і канкурэнтаздольнасці экспартуемай прадукцыі, работ, паслуг, маёмасных правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці.

4. Конкурс праводзіцца па выніках фінансава-гаспадарчаай дзейнасці суб’ектаў гаспадарання за мінулы каляндарны год (далей – справаздачны перыяд).

5. Конкурс "Лепшы экспарцёр года" ўключае наступныя намінацыі:

  • машынабудаванне і металаапрацоўка;
  • металургія;
  • нафтаперапрацоўчая, хімічная і нафтахімічная прамысловасць (арганізацыі з гадавым аб’ёмам экспарту звыш 25 млн долараў ЗША);;
  • нафтаперапрацоўчая, хімічная і нафтахімічная прамысловасць (арганізацыі з гадавым аб’ёмам экспарту да 25 млн долараў ЗША);
  • вытворчасць тавараў, прызначаных для лячэння і рэабілітацыі;
  • электроніка, прыборабудаванне, электратэхнічная і оптыка-механічная прамысловасць;
  • лёгкая прамысловасць;
  • малочная прамысловасць;
  • мясная прамысловасць;
  • пищевая промышленность;
  • харчовая прамысловасць;
  • сельская гаспадарка;
  • вытворчасць бытавых тавараў для насельніцтва;
  • лясная гаспадарка і лесанарыхтоўчая прамысловасць;
  • цэлюлозна-папяровая прамысловасць;
  • будаўніцтва і вытворчасць будаўнічых матэрыялаў;
  • арганізацыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў сферы вытворчасці тавараў;
  • арганізацыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў сферы аказання паслуг;
  • распрацоўка інфармацыйных тэхналогій;
  • адукацыя;
  • паслугі;
  • транспарт і лагістыка..

6.  Конкурс праводзіцца ў два этапы:

  • адборачны – адбор суб'ектаў гаспадарання, якія маюць найлепшыя паказчыкі фінансава-гаспадарчай дзейнасці, на ўзроўні зацікаўленых міністэрстваў, дзяржаўных камітэтаў, канцэрнаў, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, дзяржаўнай установы "Адміністрацыя Парка высокіх тэхналогій", адкрытага акцыянернага таварыства "Беларуская ўніверсальная таварная біржа", Бізнес саюза прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя прафесара М.С.Куняўскага;
  • фінальны – вызначэнне пераможцаў конкурсу.

Умовы ўдзелу ў конкурсе

7. У конкурсе могуць прымаць удзел суб'екты гаспадарання – рэзідэнты Рэспублікі Беларусь любой формы ўласнасці, якія пастаўляюць на экспарт прадукцыю, работы, паслугі, маёмасныя правы на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці ўласнай вытворчасці на працягу не менш як двух гадоў, што папярэднічаюць справаздачнаму году.

Адасобленыя структурныя падраздзяленні юрыдычных асоб, а таксама групы, якія не з'яўляюцца юрыдычнымі асобамі, у конкурсе не ўдзельнічаюць.

У выпадку, калі адносна экспарту на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь па пэўным відзе тавараў ёсць інстытут спецэкспарцёраў або ўстаноўлена выключнае права знешняга гандлю (у частцы экспарту гэтых тавараў) або ёсць іншыя абмежаванні па суб'ектах экспарту, суб'ект гаспадарання, які вырабляе прадукцыю, але не пастаўляе яе на экспарт, мае права ўдзельнічаць у конкурсе сумесна з суб'ектам гаспадарання – спецэкспарцёрам (маючым выключнае права знешняга гандлю (у частцы экспарту гэтых тавараў).

8. Да ўдзелу ў конкурсе ў намінацыях "арганізацыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў сферы вытворчасці тавараў" і "арганізацыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў сферы аказання паслуг" дапускаюцца суб'екты гаспадарання, зарэгістраваныя ў Рэспубліцы Беларусь, з сярэдняй колькасцю работнікаў у справаздачны перыяд да 250 чалавек уключна.

Арганізацыя конкурсу

9.БелГПП:

  • інфармуе аб тэрмінах правядзеня конкурсу;
  • арганізуе збор дакументаў удзельнікаў фінальнага этапу конкурсу;
  • забяспечвае папярэдні падлік сум балаў зыходзячы з даных, пазначаных у конкурсных картках;
  • арганізуе правядзенне пасяджэнняў рэспубліканскай конкурснай камісіі;
  • запрашае пераможцаў конкурсу на цырымоніі ўзнагароджвання;
  • арганізуе і праводзіць цырымонію ўзнагароджвання пераможцаў конкурсу;
  • арганізуе падрыхтоўку дыпломаў і прызоў конкурсу;
  • арганізуе іншыя мерапрыемствы конкурсу;
  • інфармуе праз СМІ аб выніках конкурсу;
  • забяспечвае рэкламную падтрымку пераможцаў конкурсу.

10. Зацікаўленыя міністэрствы, дзяржаўныя камітэты, канцэрны, аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам, дзяржаўная ўстанова "Адміністрацыя Парка высокіх тэхналогій", адкрытае акцыянернае таварыства "Беларуская ўніверсальная таварная біржа", Бізнес саюз прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя прафесара М.С.Куняўскага ствараюць ведамасныя (рэгіянальныя) конкурсныя камісіі.

11. Аналіз дакументаў удзельнікаў фінальнага этапу конкурсу і вызначэння пераможцы ў кожнай намінацыі ажыццяўляе рэспубліканская конкурсная камісія, на пасяджэнні якой запрашаюцца прадстаўнікі арганізатараў.

Старшынёй рэспубліканскай конкурснай камісіі з’яўляецца старшыня БелГПП.

Парадак правядзення конкурсу

12. Зацікаўленыя міністэрствы, дзяржаўныя камітэты, канцэрны, аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам, дзяржаўная ўстанова "Адміністрацыя Парка высокіх тэхналогій", адкрытае акцыянернае таварыства "Беларуская ўніверсальная таварная біржа", Бізнес саюз прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя прафесара М.С.Куняўскага на адборачным этапе распаўсюджваюць паведамленне аб правядзенні конкурсу сярод падведамных (уваходзячых у склад) суб'ектаў гаспадарання (выканкамы – сярод суб'ектаў гаспадарання, якія не маюць ведамаснай падпарадкаванасці).

13. Суб'екты гаспадарання, якія жадаюць прыняць удзел у конкурсе, запаўняюць конкурсную картку ўстаноўленага ўзору (дадатак 1) і прадстаўляюць яе ў арганізацыю, якая накіравала паведамленне, у пазначаныя ў паведамленні тэрміны.

Інфармацыя, што накіроўваецца на конкурс, павінна быць заверана подпісам кіраўніка і галоўнага бухгалтара. Пазначэнне памылковых або недакладных звестак у конкурснай картцы можа стаць падставай для яе адхілення.

Акрамя конкурснай карткі суб'екты гаспадарання могуць накіраваць любыя пацвярджэнні дасягнутага імі камерцыйнага поспеху (публікацыі ў прэсе, копіі дыпломаў, атрыманых на выстаўках, кірмашах або іншых конкурсах і да т.п.).

Суб'екты гаспадарання, у адпаведнасці з пунктам 7 гэтага Палажэння, якія ўдзельнічаюць у конкурсе сумесна з суб'ектам гаспадарання – спецэкспарцёрам (маючым выключнае права знешняга гандлю (у частцы экспарту тавараў), прадастаўляюць сумесную конкурсную картку з пазначэннем даных суб'екта гаспадарання – вытворцы і суб'екта гаспадарання – экспарцёра ў частцы прадукцыі суб'екта гаспадарання – вытворцы.

14. Зацікаўленыя міністэрствы, дзяржаўныя камітэты, канцэрны, аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам, дзяржаўная ўстанова "Адміністрацыя Парка высокіх тэхналогій", адкрытае акцыянернае таварыства "Беларуская ўніверсальная таварная біржа", Бізнес саюз прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя прафесара М.С.Куняўскага арганізуюць збор конкурсных картак суб'ектаў гаспадарання і на падставе атрыманых даных прапануюць да намініравання суб'екты гаспадарання, якія паказалі найлепшыя вынікі гаспадарчай дзейнасці ў справаздачным перыядзе. Конкурсныя карткі суб'ектаў гаспадарання – намінантаў перадаюцца ў БелГПП для ўдзелу ў фінальным этапе конкурсу.

Кожны суб'ект гаспадарання можа быць заяўлены ведамаснай (рэгіянальнай) конкурснай камісіяй для ўдзелу толькі ў адной намінацыі фінальнага этапу конкурсу. Выбар намінацыі для ўдзелу ў фінальным этапе конкурсу ўскладаецца на ведамасную (рэгіянальную) конкурсную камісію па ўзгадненні з суб'ектам гаспадарання – намінантам, зыходзячы з асноўнага віду экспартнай прадукцыі. Пры гэтым улічваецца, што суб'екты гаспадарання, якія ажыццяўляюць дзейнасць у галінах перавозкі грузаў і пасажыраў, транспартнай апрацоўкі грузаў, аказання экспедыцыйных і лагістычных паслуг; малочнай прамысловасці; мясной прамысловасці ўдзельнічаюць у конкурсе толькі ў намінацыях "транспарт і лагістыка", "малочная прамысловасць", "мясная прамысловасць" (адпаведна).

У намінацыі "лясная гаспадарка і лесанарыхтоўчая прамысловасць" удзельнічаюць суб'екты гаспадарання, асноўнай экспартнай прадукцыяй (паслугамі, работамі) якіх з'яўляецца прадукцыя (паслугі, работы), атрыманыя (аказаныя) у выніку ажыццяўлення дзейнасці "Лесаводства і лесанарыхтоўкі" ў адпаведнасці з Агульнадзяржаўным класіфікатарам Рэспублікі Беларусь АКРБ 005-2011 "Віды эканамічнай дзейнасці".

Конкурсныя карткі, прадстаўленыя пазней за вызначаны тэрмін, конкурснай камісіяй не разглядаюцца.

15. Ацэнка суб’ектаў гаспадарання, якія ўдзельнічаюць у конкурсе, праводзіцца па наступных асноўных крытэрыях:

  • ●агульны аб’ём экспарту прадукцыі, работ, паслуг, маёмасных правоў на аб’екты інтэлектуальнай уласнасці ў вартасным выражэнні, у тыс. дол. ЗША;
  • тэмп росту экспарту прадукцыі, работ, паслуг, маёмасных правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці ў вартасным выражэнні да папярэдняга года, разлічаны па формуле [(экспарт за справаздачны перыяд / экспарт за папярэдні перыяд) * 100], у працэнтах;
  • сальда знешнегандлёвай дзейнасці ў тыс. дол. ЗША;
  • аб’ём экспарту прадукцыі, работ, паслуг, маёмасных правоў на аб’екты інтэлектуальнай уласнасці ў вартасным выражэнні на аднаго працуючага, вылічаны па формуле: [экспарт за справаздачны перыяд / сярэдняспісачная колькасць работнікаў у справаздачны перыяд], у дол. ЗША.

У выпадку прадстаўлення ў адпаведнасці з пунктам 13 гэтага Палажэння сумеснай конкурснай карткі асноўнымі крытэрыямі ацэнкі сумеснай экспартнай дзейнасці з’яўляюцца адпаведна:

  • агульны аб’ём экспарту ўдзельнікаў;;
  • тэмп росту агульнага аб’ёму экспарту;
  • агульнае сальда знешнегандлёвай дзейнасці ўдзельнікаў;;
  • суадносіны агульнага аб’ёму экспарту і агульнай колькасці работнікаў.

У выпадку роўнасці ў адной намінацыі сум балаў па асноўных крытэрыях ацэнкі ў некалькіх суб'ектаў гаспадарання выкарыстоўваюцца дадатковыя крытэрыі ацэнкі:

  • удзельная вага экспартнай прадукцыі, работ, паслуг, маёмасных правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці ў агульным аб'ёме вытворчасці ў вартасным выражэнні, у працэнтах;
  • суадносіны пратэрмінаванай знешняй дэбіторскай запазычанасці на 1 студзеня года, што ідзе за справаздачным, і аб'ёму экспарту прадукцыі, работ, паслуг, маёмасных правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці;
  • год, з якога суб’ект гаспадарання экспартуе сваю прадукцыю, работы, паслугі, маёмасныя правы на аб’екты інтэлектуальнай уласнасці;
  • узнагароджванне экспартнай прадукцыі, работ, паслуг, маёмасных правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці медалямі, дыпломамі і іншымі ўзнагародамі міжнародных кірмашоў і выставак;
  • наяўнасць суб’ектаў тавараправоднай сеткі за мяжой (краіна, колькасць, эфектыўнасць работы);
  • паступленне рэкламацый (прэтэнзій) на экспартную прадукцыю, работы, паслугі, маёмасныя правы на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці за справаздачны перыяд, у працэнтах да агульнага аб'ёму экспарту;;
  • геаграфія экспарту (колькасць краін) з асобным пазначэннем пераліку краін – новых рынкаў для суб’екта гаспадарання – удзельніка ў справаздачным годзе;
  • наяўнасць міжнародных сертыфікатаў якасці і адпаведнасці.

Падвядзенне вынікаў конкурсу

16. Вынікі конкурсу падводзяцца рэспубліканскай конкурснай камісіяй не пазней чым за 2 тыдні да правядзення ўзнагароджвання пераможцаў.

Пасяджэнне рэспубліканскай конкурснай камісіі лічыцца паўнамоцным пры наяўнасці больш як палавіны яе членаў.

Рашэнні рэспубліканскай конкурснай камісіі прымаюцца адкрытым галасаваннем простай большасцю галасоў прысутных на пасяджэнні прадстаўнікоў арганізатараў, а ў выпадку правядзення завочнага пасяджэння метадам апытання – простай большасцю прыслаўшых бланкі галасавання. У выпадку роўнасці галасоў старшыня рэспубліканскай конкурснай камісіі мае вырашальны голас.

17. У кожнай намінацыі вызначаецца адзін пераможца, за выключэннем суб'ектаў гаспадарання, якія ажыццяўляюць сумесную экспартную дзейнасць у адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства Рэспублікі Беларусь і якія прадставілі ў адпаведнасці з пунктам 13 гэтага Палажэння сумесную конкурсную картку.

18. Для вызначэнне пераможцаў выкарыстоўваецца наступная працэдура.

Усе суб'екты гаспадарання разбіваюцца на групы згодна з пералікам намінацый і ацэньваюцца ў сваёй групе.

Конкурсная картка кожнага суб'екта гаспадарання ацэньваецца, і па кожнай пазіцыі пераліку асноўных паказчыкаў суб'екту гаспадарання прысвойваецца колькасць балаў, роўная занятаму суб'ектам гаспадарання месцу (дзе 1 бал – першае месца за найлепшы вынік, і да т.п.). Балы, атрыманыя па кожным з паказчыкаў, падсумоўваюцца. Ацэнка дадатковых крытэрыяў ажыццяўляецца аналагічна ацэнцы асноўных крытэрыяў.

Пераможцам конкурсу становіцца ўдзельнік, які набраў найменшую сумарную колькасць балаў у адпаведнай намінацыі.

19. Решение конкурсной комиссии оформляется в виде протокола, подписываемого председателем, в котором указывается следующее:

  • спіс членаў конкурснай камісіі, якія прысутнічалі на пасяджэнні, а таксама запрошаных;
  • зводная табліца заявак;
  • рэзультаты галасавання;
  • спіс пераможцаў конкурсу.

Узнагароджванне пераможцаў конкурсу

20. Для пераможцаў конкурсу ў кожнай намінацыі ўстанаўліваюцца наступныя ўзнагароды – прыз і дыплом Беларускай гандлёва-прамысловай палаты "Лепшы экспарцёр года".

Для заахвочвання суб'екта гаспадарання, які набраў максімальна блізкую да суб'екта гаспадарання – пераможцы колькасць балаў і (або) паказаў за справаздачны перыяд выдатныя рэзультаты па асобных паказчыках з пераліку асноўных крытэрыяў ацэнкі, рэспубліканская конкурсная камісія можа ўзнагародзіць такога суб'екта гаспадарання заахвочвальным дыпломам.

21. Узнагароды ўручаюцца публічна пасля аб’яўлення рэзультатаў конкурсу..

22. Пераможцы конкурсу атрымліваюць права выкарыстання спецыяльнага знака "Лепшы экспарцёр года" для маркіроўкі прадукцыі, а таксама ў сваіх рэкламных і прэзентацыйных матэрыялах.


Спампаваць Палажэнне

Палажэнне: 1.  Конкурсная карта.