
Прадстаўнікі Беларускай гандлёва-прамысловай палаты прынялі ўдзел у 129 сесіі Генеральнай Асамблеі Асацыяцыі еўрапейскіх гандлёва-прамысловых палат (ЕЎРАПАЛАТЫ). Мерапрыемства адбылося ў фармаце відэаканферэнцыі.
Удзельнікі мерапрыемства – прэзідэнт ЕЎРАПАЛАТЫ Крыстаф Ляйтл, галоўны выканаўчы дырэктар ЕЎРАПАЛАТЫ Бэн Батэрс, 36 кіраўнікоў і прадстаўнікоў ГПП, якія ўваходзяць у склад Асацыяцыі, абмеркавалі асноўныя крокі па рэалізацыі Стратэгічнай дарожнай карты ЕЎРАПАЛАТЫ, прынятай у 2019 годзе, ключавыя мерапрыемствы на другое паўгоддзе 2021 года, дзеючыя праекты міжнароднай тэхнічнай дапамогі, разгледзелі новую працэдуру правядзення выбараў прэзідэнта і віцэ-прэзідэнта, членаў савета дырэктараў ЕЎРАПАЛАТЫ, зацвердзілі бюджэт арганізацыі на 2021 год.
Акрамя таго, кіраўнікі Асацыяцыі еўрапейскіх гандлёва-прамысловых палат і прадстаўнікі арганізацый, што ўваходзяць у Асацыяцыю, адобрылі прыняцце Гандлёва-прамысловай палаты Андоры ў члены-карэспандэнты ЕЎРАПАЛАТЫ.