У Брэсце праходзіць эканамічны форум-практыкум "Стратэгічны партнёр – Кітай"
9 кастрычніка 2025 г.

Форум, арганізатарам якога выступіла Брэсцкае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, сабраў больш за 120 прадстаўнікоў бізнесу – вытворцаў, лагістычных аператараў, юрыстаў па ЗЭД, фінансавых спецыялістаў і ўсіх, хто плануе або ўжо рэалізуе гандлёвыя аперацыі з Кітаем.

Мерапрыемства стала пляцоўкай, дзе прадстаўнікі рэальнага сектара эканомікі змаглі атрымаць пакрокавыя рэкамендацыі для выхаду на кітайскі рынак. Спікеры з Кітая, Беларусі і Расіі ў час дыскусіі адказалі на ключавыя пытанні, якія датычацца культурных асаблівасцей дзелавых зносін, пабудовы разлікаў, лагістыкі, заключэння кантрактаў. Таксама эксперты расказалі аб інструментах гандлёвага фінансавання.

– У нас прадметны, аб'ёмны гандаль з Кітаем. Канешне, гэта не першае падобнае мерапрыемства. На гэтым форуме ў нас каля 20 спікераў-прафесіяналаў у розных сферах. Вельмі важна, што мы змаглі запрасіць рускамоўных кітайскіх спецыялістаў, якія разумеюць, як працуюць беларускі і кітайскі бізнес, што трэба для нашых прадпрыемстваў, дзе ёсць кропкі росту, якія ёсць праблемы, – заўважыў намеснік старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Віталь Вабішчэвіч.

Таксама ён падкрэсліў, што сёння ключавое пытанне – выхад з беларускай экспартнай прадукцыяй на кітайскі рынак.

– Форум, у прынцыпе, прысвечаны гэтаму – экспарту, рэгістрацыі нашых харчовых прадпрыемстваў і г.д. Здавалася б, Беларусь і Кітай з пункту гледжання аб'ёму несупастаўныя эканомікі, але па некаторых таварах, напрыклад па сметанковым алеі, мы ці ледзь не ў дзясятку пастаўшчыкоў уваходзім. Сельскагаспадарчая прадукцыя займае дастаткова важкую долю на кітайскім рынку, – звярнуў увагу намеснік старшыні БелГПП.

Генеральны дырэктар Брэсцкага аддзялення БелГПП Валерый Лабун, у сваю чаргу, адзначыў, што Кітай прадстаўляе каласальны рынак для Беларусі. Ён шматгранны, і яго асаблівасці трэба разумець, пачынаючы ад менталітэту і звычаяў.

– Аналіз паказвае, што наш бізнэс, на жаль, не зусім гэтыя нюансы ведае. На форуме сабраліся больш за 120 прадстаўнікоў бізнесу, 70% з іх – малы і сярэдні бізнес. Цікавасць вялізная. Гэта ўнікальная магчымасць пачуць ад практыкаў, як правільна наладзіць работу з кітайскімі партнёрамі і атрымаць максімальны эфект, – падкрэсліў Валерый Лабун.


Аб тым, як зразумець кітайскіх контрагентаў і як весці з імі перамовы, чытайце ў новым выпуску інфармацыйнага бюлетэня "Меркурый".


Фота
Наверх