Узнагароджанне прадпрыемстваў Мінскай вобласці – лаўрэатаў конкурсу «Лепшы экспарцёр 2020 года»
26 лістапада 2021 г

Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч уручыў узнагароды прадпрыемствам Мінскай вобласці – пераможцам і дыпламантам рэспубліканскага конкурсу «Лепшы экспарцёр 2020 года».

Лаўрэатамі конкурсу па Мінскім рэгіёне сталі дзевяць прадпрыемстваў:

ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» – пераможца ў намінацыі «Малочная прамысловасць»;

ААТ «Слуцкі цукрарафінадны камбінат» – пераможца ў намінацыі «Харчовая прамысловасць»;

ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі» – пераможца ў намінацыі «Сельская гаспадарка»;

СТАА «Лекфарм» – пераможца ў намінацыі «Вытворчасць тавараў, прызначаных для лячэння і рэабілітацыі»;

Капыльскі вопытны лясгас – заахвочвальны дыплом у намінацыі «Лясная гаспадарка і лесанарыхтоўчая прамысловасць»;

ЗТАА «СВУДС экспарт» – заахвочвальны дыплом у намінацыі «Дрэваапрацоўчая і мэблевая вытворчасць»;

ААТ «Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў» – заахвочвальны дыплом у намінацыі «Вытворчасць тавараў, прызначаных для лячэння і рэабілітацыі»;

ТАА «Нясвіжскі завод дзіцячага харчавання» – заахвочвальны дыплом у намінацыі «Малочная прамысловасць»;

ТАА «ІНТЭРТРАНСАЎТА» – заахвочвальны дыплом у намінацыі «Транспарт і лагістыка».

Звяртаючыся да кіраўнікоў прадпрыемстваў-лаўрэатаў, Уладзімір Улаховіч адзначыў, што прадпрыемствы-экспарцёры – гэта эліта беларускай эканомікі і бізнесу. І высокі ўзровень канкурэнцыі на конкурсе з году ў год пацвярджае, што тых, хто забяспечвае эканамічную стабільнасць краіны, меньш не становіцца. У гэтым галоўная заслуга сапраўдных прафесіяналаў сваёй справы.

«Агульны аб'ём экспарту дзевяці пераможцаў і дыпламантаў Менскай вобласці – каля 700 млн даляраў. Але важная яшчэ і надзейнасць, якую шануюць пакупнікі ў самых розных краінах: пастаўкі прадпрыемстваў рэгіёна ў Аўстрыю летась выраслі на 200 адсоткаў, у Нямеччыну – на 182 адсоткі, Егіпет і Іран – па 132 адсоткі».

У цырымоніі ўзнагароджання прыняў удзел намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама Дзяніс Курленка. Ён падкрэсліў, што Мінскі рэгіён нароўні са сталіцай займае першае месца ў рэспубліканскім экспартным партфелі, і конкурс «Лепшы экспарцёр» – магчымасць падзякаваць і адзначыць усім тым, хто ўнёс свой уклад у такія дасягненні. «Менская вобласць па выніках дзевяці месяцаў дадала да ўзроўню мінулага года ў экспарце тавараў 29 працэнтаў, паслуг – 45 працэнтаў. Для развіцця знешнегандлёвых адносін вядзецца актыўная праца з краінамі далёкай дугі, Афрыкі, працягваюць развівацца сувязі з партнёрамі ў Кітаі, магчымасці якіх рэгіёну хацелася б, апроч іншага, выкарыстоўваць для будаўніцтва на сваёй тэрыторыі сацыяльных аб'ектаў».

Фота
Наверх