Экспазіцыя Made in Belarus прадстаўлена на спецыялізаванай выставе “Газ. Нафта. Тэхналогіі”, якая адкрылася 25 мая ва Уфе (Рэспубліка Башкартастан, Расійская Федэрацыя).
Арганізатар экспазіцыі Made in Belarus – выставачнае ўнітарнае прадпрыемства “Белінтэрэкспа” Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.
У межах экспазіцыі навінкі і перадавыя распрацоўкі ў нафтахімічнай прамысловасці дэманструюць сем беларускіх кампаній: канцэрн “Белнафтахім” і яго падведамасныя прадпрыемствы – “Белшына”, “Магілёўхімвалакно”, Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод, “СветлагорскХімвалакно”, а таксама кампанія “Сейсматэхніка” і Беларускі металургічны завод. У ліку прадстаўленых узораў прадукцыі – шыны, бясшвовыя трубы для нафта- і газаправодаў, поліэфірнае валакно, бензін і паліва, нятканыя матэрыялы для вырабаў медыцынскага прызначэння, а таксама абсталяванне для свідравання і рамонту свідравін.
Пасля ўрачыстай цырымоніі адкрыцця выставы “Газ. Нафта. Тэхналогіі” беларускую экспазіцыю наведаў Кіраўнік Рэспублікі Башкартастан Радый Хабіраў.