Старшыня БелГПП У.Улаховіч узяў удзел у пленарным паседжанні VIII Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі
1 ліпеня 2021 г

Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзимір Улаховіч узяў удзел у пленарным паседжанні VIII Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

Форум, што традыцыйна праводзіцца пад эгідай верхніх палат паламентаў дзвюх краін – Рады Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Рады Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі, праходзіў з 29 чэрвеня па 1 ліпеня. Сёлета мерапрыемства было прысвечана пытанням навукова-тэхнічнай супрацы Расіі і Беларусі ў эпоху лічбавізацыі і перыяд фармавання адной навукова-тэхналагічнай прасторы падчас інтэграцыі дзвюх дзяржаў. Асноўныя мерапрыемства арганізаваны ў рэжыме відэаканферэнцыі.

На пленарным паседжанні выступілі Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін, старшыня Рады Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава, старшыня Рады Федэрацыі Федэральнага сходу РФ Валянціна Матвіенка, Намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Петрышэнка. У паседжанні бралі ўдзел кіраўнікі дзяржаўных органаў дзвюх краін, эксперты ў сферы лічбавізацыі.

Наверх