
Беларуская гандлёва-прамысловая палата прыняла ўдзел у навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці», якая праходзіць у Беларусі з 14 снежня 2021 г. па 14 студзеня 2022 г.
У рамках акцыі БелГПП набыла для вучняў спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы № 14 для дзяцей з парушэннем слыху г. Мінска спартыўны інвентар. Уручыў падарункі і павіншаваў вучняў школы з надыходзячымі святамі намеснік старшыні БелГПП Дзяніс Мялешкін.

Удзел у дабрачыннай акцыі таксама бяруць абласныя унітарныя прадпрыемствы Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.
Брэсцкае аддзяленне БелГПП падарыла каляровы прынтар Гарадзішчанскаму дому-інтэрнату для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. 23 снежня ад імя прадпрыемства выхаванцаў дзіцячага дома з надыходзячымі Новым годам і Калядамі павіншавала дырэктар Баранавіцкай філіяла Алена Шчыпунова.
28 снежня ўдзел у акцыі "Нашы дзеці" прыняла Віцебскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты. Генеральны дырэктар прадпрыемства Наталля Вараб'ёва наведала навагодняе свята ў дзіцячым доме горада Віцебска і ўручыла кіраўніцтву ўстановы адукацыі сертыфікат на набыццё мэблі, адзення і абутку для выхаванцаў.

24 снежня ў рамках навагодняй дабрачыннай акцыі Гомельскае аддзяленне БелГПП павіншавала з надыходзячым Новым годам дзяцей, якія знаходзяцца на лячэнні ў Гомельскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы медыцынскай рэабілітацыі. Намеснік генеральнага дырэктара Таццяна Сідарава перадала галоўнаму ўрачу Алегу Зімеліхіну сертыфікат на набыццё велатрэнажора для аздараўлення і найхутчэйшага аднаўлення маленькіх пацыентаў.

23 снежня ў акцыі "Нашы дзеці" прыняла ўдзел Мінскае аддзяленне БелГПП. Генеральны дырэктар Сяргей Набешка наведаў Радашковіцкі навучальна-педагагічны комплекс, дзе ўручыў падарункі: партатыўную калонку для музычнай залы і буда-маты для групы дзетак малодшага ўзросту.
Сяргей Набешка павіншаваў дзяцей з Новым годам, пажадаў здароўя, здзяйснення жаданняў. Дзеці падрыхтавалі навагодні тэатралізаваны паказ "Новы год у Залюстроўі".

24 снежня падчас святочнага навагодняга мерапрыемства ў Магілёўскім спецыялізаваным доме дзіцяці для дзяцей з арганічным паражэннем ЦНС намеснік генеральнага дырэктара Сяргей Нікіфараў павіншаваў выхаванцаў з Новым годам і Калядамі і ўручыў кіраўніцтву ўстановы сертыфікат на набыццё гаспадарчых прылад.
