Сустрэча старшыні БелГПП У.Улаховіча з Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Беларусі ў Рэспубліцы Куба В.Бараноўскім
6 ліпеня 2021 г

Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба Валерыем Бараноўскім.

Падчас сустрэчы разгледжаны перспектыўныя кірункі беларуска-кубінскай гандлёва-эканамічнай супрацы, магчымасці рэалізацыі праектаў бізнесу ў сферах прамысловай вытворчасці і медыцыны, развіцця ўзаемадзеяння па лініі гандлёва-прамысловых палат дзвюх краін. 

Фота
Наверх