
У рамках работы Нацыянальнай экспазіцыі Рэспублікі Беларусь на 23-й Цэнтральна-Азіяцкай міжнароднай выстаўцы «Харчовая прамысловасць» (FoodExpo Qazaqstan) у Алматы адбыўся аграрны форум «Казахстан – Беларусь».
У мерапрыемстве прынялі ўдзел першы намеснік Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Ігар Брыло, Віцэ-міністр сельскай гаспадаркі Рэспублікі Казахстан Рустэм Курманаў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Казахстане Павел Уцюпін, начальнік упраўлення каардынацыі паставак тавараў на ўнутраны рынак і знешнегандлёвай дзейнасці канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Ігар Груца, эксперты і спецыялісты у галіне харчовай і пераапрацоўчай прамысловасці з Казахстана і Беларусі. Мадэратарам дыскусій выступіў дырэктар выставачнага прадпрыемства «Белінтэрэкспа» БелГПП Яўген Увядзенскі.
У ходзе форуму разгледжаны пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва дзвюх краін у аграпрамысловай сферы, развіцця сыравіннай базы для сельскай гаспадаркі Казахстан і Беларусі, інавацыйныя механізмы фінансавання АПК і сектара вытворчасці гатовай прадукцыі, інструменты падтрымкі экспарту, патрабаванні гандлёвых сетак да пастаўшчыкоў, а таксама прыклады пасьпяховага супрацоўніцтва навуковых інстытутаў і вытворчых прадпрыемстваў.
Па выніках форуму заключаны шэраг пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж прадпрыемствамі і арганізацыямі Беларусі і Казахстана ў сферах харчовай прамысловасці, сельскай гаспадаркі, жывёлагадоўлі, а таксама кантракты на пастаўку беларускай малочнай прадукцыі ў Казахстан.
Акрамя таго, казахстанскія партнёры выказалі зацікаўленасць у рэалізацыі праекта па стварэнню сумеснага малакаперапрацоўчага прадпрыемства ў Цэнтры прыгранічнага супрацоўніцтва «Хоргас» для экспартных паставак прадукцыі ў КНР, выкарыстанні беларускай тэхналогіі пры праектаванні і будаўніцтве малочнатаварных ферм, удзеле беларускіх спецыялістаў у стварэнні завода па вытворчасці дзіцячага харчавання ў Кастанайскай вобласці, абмене вопытам па падрыхтоўцы кадраў для сельскай гаспадаркі.