AIM Congress 2025!
28 сакавіка 2025 г.

З 7 па 9 красавіка 2025 года ў Нацыянальным выставачным цэнтры Абу-Дабі пройдзе Кангрэс AIM 2025 пад дэвізам "Новая хваля глабалізаванага інвестыцыйнага ландшафту: на шляху да новай збалансаванай сусветнай структуры".

Інвестыцыйны кангрэс AIM Congress – найбуйнейшае сусветнае кангрэсна-выставачнае мерапрыемства, прысвечанае развіццю сусветнай эканомікі, пытанням інвесціравання, а таксама перадавым тэхналогіям. Праходзіць штогод з 2011 года пры падтрымцы Міністэрства прамысловасці і перадавых тэхналогій ААЭ.

Рэспубліка Беларусь упершыню прыме ўдзел у такой маштабнай рэгіянальнай падзеі, прэзентуючы інвестыцыйны, гандлёва-эканамічны, лагістычны, IT-патэнцыял.

AIM Congress - гэта:

  •  Больш за 25 000 дэлегатаў са 180 краін!

  •  Выставачная плошча больш за 30 000 квадратных метраў.

  •  Дзелавая праграма з выступамі і круглымі сталамі па секцыях:

– прамыя замежныя інвестыцыі;

– глабальны гандаль;

– глабальная вытворчасць;

– гарады будучыні;

– лічбавая эканоміка;

– фінансы будучыні;

– стартапы і аднарогі;

– прадпрымальніцтва.

Гэта ўнікальная магчымасць для абмену вопытам, абмеркавання новых тэхналогій і пошуку стратэгій росту ў розных сектарах.


Відэа