Беларусь і Азія: вывучэнне тэхналагічных рашэнняў у Шанхаі
23 чэрвеня 2026 г

Пошук новых вытворчых ліній і ўсталяванне прамых кантактаў з азіяцкімі вытворцамі сталі рабочымі тэмамі дзелавога візіту беларускай дэлегацыі ў Шанхай. Мерапрыемства, арганізаванае Мінскім аддзяленнем БелГПП, было прымеркавана да правядзення профільных выставаў ProPack China і CPHI & PMEC China. Удзельнікі правялі серыю B2B-перамоў для падбору тэхнічных рашэнняў у харчовай, фармацэўтычнай і ўпаковачнай галінах.

Спектр інтарэсаў беларускіх прадпрыемстваў ахапіў як закупку складанага тэхналагічнага абсталявання і аўтаматызаваных ліній, так і пошук спецыялізаваных матэрыялаў. Падчас наведвання экспазіцый удзельнікі ацанілі тэхнічныя характарыстыкі станкоў і ўзораў прадукцыі. Асобная ўвага была нададзена ўсталяванню прамых кантактаў: пастаўшчыкі і дыстрыб'ютары правялі серыю перамоваў з азіяцкімі вытворцамі для вывучэння новых прадуктовых серый і пашырэння партнёрскай сеткі.

Фота
Наверх