Беларусь і Гвінея: курс на ўмацаванне гандлёва-эканамічных сувязей
9 красавіка 2025 г.

У Мінскім аддзяленні БелГПП адбылася сустрэча з першым сакратаром Пасольства Гвінейскай Рэспублікі ў Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Бакары Блонд Берэтэ. Галоўнае пытанне – магчымасці развіцця гандлёва-эканамічных сувязей паміж краінамі.

Генеральны дырэктар Мінскага аддзялення БелГПП Сяргей Набешка грунтоўна прадставіў госцю патэнцыял эканамічнага супрацоўніцтва з Рэспублікай Беларусь. Гвінейскі бок праявіў асаблівы інтарэс да беларускай прамысловасці, што адкрывае новыя магчымасці для экспарту беларускай прадукцыі.

Ключавыя напрамкі патэнцыйнага супрацоўніцтва ўключаюць пастаўкі сельскагаспадарчай тэхнікі, грузавога і пасажырскага транспарту, а таксама горназдабыўнага абсталявання. Гэтыя сферы адлюстроўваюць моцныя бакі беларускай прамысловасці і адпавядае патрэбам гвінейскай эканомікі, якая стаіць на шляху развіцця.

Развіццё супрацоўніцтва з Гвінеяй адкрывае для Беларусі новыя магчымасці па дыверсіфікацыі экспарту і ўмацаванні сваіх пазіцый на афрыканскім кантыненце.

Фота
Наверх