Беларуска-расійскае супрацоўніцтва як рухавік росту і інавацый у бізнесе
4 чэрвеня 2025 г.

З 27 па 31 мая пад эгідай Мінскага аддзялення БелГПП адбыўся дзелавы візіт беларускай дэлегацыі ў Маскву, накіраваны на пашырэнне магчымасцяў беларускіх кампаній на расійскім рынку.

На працягу некалькіх дзён прадстаўнікі беларускіх кампаній правялі серыю B2B-перамоваў з маскоўскімі прадпрыемствамі, што спрыяла ўмацаванню дзелавых сувязяў і абмеркаванню перспектыў узаемавыгаднага супрацоўніцтва. Сустрэчы ў Маскоўскім экспартным цэнтры забяспечылі ўдзельнікаў практычнымі інструментамі для развіцця знешнеэканамічнай дзейнасці на расійскім рынку: юрыдычнымі і лагістычнымі кансультацыямі, а таксама рэкамендацыямі па аптымізацыі працэсаў і адаптацыі да патрабаванняў расійскага рынку.

Наведанне профільных прадпрыемстваў і тэхнапарка «Сколкава» дало магчымасць азнаёміцца з перадавымі тэхналогіямі і інавацыйнымі рашэннямі, якія могуць быць укаранёны для павышэння вытворчай эфектыўнасці і ўмацавання канкурэнтных пераваг.

Удзел у Маскоўскiм тыдні прадпрымальніцтва і канферэнцыі Startup Village дазволіў усталяваць кантакты з інвестарамі і стартапамі, адкрываючы перспектывы для сумесных праектаў і ўкаранення сучасных бізнес-мадэляў.

Гэты візіт – цэленакіраваная праца па наладжванню партнёрстваў і ўкараненню інавацый, што значна павышае шанцы беларускіх кампаній на паспяховае развіццё і ўмацаванне пазіцый у Расіі.

Фота
Наверх