Бізнес-місія прадстаўнікоў дзелавых колаў Рэспублікі Саха ў Рэспубліку Беларусь
16 лістапада 2023 г

14-16 лістапада 2023 года Магілёўскае аддзяленне БелГПП сумесна з гандлёва-прамысловай палатай Рэспублікі Саха (Якуція) арганізавала бізнес-місію прадстаўнікоў дзелавых колаў Рэспублікі Саха ў Рэспубліку Беларусь.

Удзел у бізнес-місіі прынялі 8 прадпрыемстваў Рэспублікі Саха. Асноўныя напрамкі дзейнасці - гандаль харчовымі таварамі і таварамі народнага спажывання, вырошчванне жывых кветак і азеляненне, вырошчванне птушкі, дашкольная адукацыя, стаматалагічныя паслугі, паслугі па суправаджэнні бізнесу.

У рамках трохдзённай праграмы візіту для ўдзельнікаў бізнес-місіі былі арганізаваны В2В перагаворы з беларускімі арганізацыямі, зацікаўленымі ў супрацоўніцтве з Рэспублікай Саха, прэзентацыя магчымасцей Беларускай універсальнай таварнай біржы, наведванне профільных прадпрыемстваў, культурная праграма.

У г.Мінску члены дэлегацыі наведалі выставу "ПРАДЭКСПА-2023", ЭкаТэхнаПарк, Беларускую універсальную таварную біржу, кандытарскую фабрыку "Камунарка", дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці Кастрычніцкага раёна г.Мінска.

Па выніках сустрэч былі дасягнуты папярэднія дамоўленасці аб супрацоўніцтве па пастаўках прадуктаў харчавання, тэкстылю і швейных вырабаў у Рэспубліку Саха, у тым ліку праз гандлёвыя дамы ў РФ, наладжаны кантакты з вытворцамі беларускай мэблі, касметыкі, сродкаў індывідуальнай абароны, дзіцячай цацкі і інш.

У рамках праведзенай бізнес-сустрэчы падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Магілёўскім аддзяленнем БелГПП і гандлёва-прамысловай палатай Рэспублікі Саха.

У выпадку зацікаўленасці ў наладжванні супрацоўніцтва з Рэспублікай Саха (Якуція) Расійскай Федэрацыі просім звяртацца ў аддзел знешнеэканамічных сувязей Магілёўскага аддзялення БелГПП па тэл. +375 222 77 80 34, 375 44 735 00 30.

Фота
Відэа