Бізнес-сустрэча з дэлегацыяй Камчацкага краю
4 снежня 2023 г

Магілёўскім аддзяленнем БелГПП 1 снежня ў г.Мінску былі арганізаваны дзелавыя перагаворы паміж прадстаўнікамі буйных беларускіх прадпрыемстваў і дэлегацыяй Камчацкага края, у складзе якой найбуйнейшы рытэйлер ТАА "Шамса-Холдынг".

Мэтай сустрэчы стала развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж прадпрыемствамі Рэспублікі Беларусь і Камчацкага краю Расійскай Федэрацыі. Былі закрануты пытанні паставак прадукцыі і пашырэння магчымасцей прамога забеспячэння таварамі.

Па выніках сустрэчы бакі дамовіліся прапрацаваць інтарэсы і рэалізаваць намечаныя планы ў найкарацейшыя тэрміны.

У выпадку зацікаўленасці ў наладжванні супрацоўніцтва з Камчацкім краем Расійскай Федэрацыі просім звяртацца ў аддзел знешнеэканамічных сувязей Магілёўскага аддзялення БелГПП па тэл. +375 222 77 80 34, 375 44 735 00 30.

Фота
Відэа