Член БелГПП - кампанія Дэстайл Мэбля адкрыла спецыялізаваную краму мэблі ў Брэсце
22 мая 2026 г

21 мая 2026 года ў Брэсце адкрылася спецыялізаваная крама мяккай мэблі беларускага брэнда DeStyle. Ва ўрачыстым адкрыцці прыняў удзел генеральны дырэктар Брэсцкага аддзялення Валерый Лабун.

Прадпрыемства ТАА "Дэстайл Мэбля" на чале з яе кіраўніком Алегам Хвалюком з'яўляецца членам БелГПП з моманту стварэння - 2020 года і пастаянна працуе над тэхналагічным развіццём вытворчасці і актыўна рухаецца наперад на знешніх рынках.

Вытворчасць модульнай мэблі размешчана ў горадзе Івацэвічы і ажыццяўляецца з выкарыстаннем экалагічнай сыравіны і матэрыялаў- бярозавай фанеры і бярозавага масіву.

Усю лінейку прадукцыі можна аднесці да "разумнай" мэблі, з убудаванымі электрычнымі функцыямі, такімі як разеткі, рэгуляваныя становішчы крэслаў і канап, магчымасць уздымаў і апусканняў для асобных канструктыўных частак.

Кампанія адкрыла праграму супрацоўніцтва для мэблевых салонаў, дызайнерскіх студый і аптовых арганізацый і запрашае да супрацоўніцтва па прамых закупках у вытворцы па спецыяльных умовах паставак і прафесійнаму сэрвіснаму суправаджэнню.

Запрашаем беларускіх спажыўцоў і замежных партнёраў набываць сучасную, якасную і тэхналагічную мэблю ад брэнда DeStyle. Падрабязна аб кампаніі і прадукцыі - па спасылцы:

https://destyle.by/

Фота
Наверх