
24 лістапада 2022 г. у гібрыдным фармаце адбылася канферэнцыя па прасоўванні беларуска-кітайскага супрацоўніцтва ў галіне традыцыйнай кітайскай медыцыны.
З беларускага боку ў рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел генеральны дырэктар Мінскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Сяргей Набешка, намеснік старшыні Камітэта па ахове здароўя Мінаблвыканкама Зіновій Гозман, генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Шанхаі Андрэй Андрэеў, з кітайскага боку - намеснік старшыні Кітайскага савета па развіццю міжнароднага гандлю Камітэта правінцыі Чжэцзян (CCIPT) Лін Вэйн, начальнік Камітэта па ахове здароўя правінцыі Чжэцзян Ван Жэньюань, а таксама прадстаўнікі дзяржаўных органаў улады і бізнесу дзвюх краін.
У сваім прывітальным выступленні Сяргей Набешка адзначыў актыўную работу Мінскага аддзялення БелГПП па кожным падпісаным міжнародным дакуменце.
Сумесныя намаганні і вялікі ўклад у развіццё дзелавых беларуска-кітайскіх адносін Мінскага аддзялення БелГПП былі адзначаны ў прывітальным выступленні Андрэя Андрэева, генеральнага консула Рэспублікі Беларусь у г. Шанхаі.
Пасля завяршэння пленарнай часткі Сяргей Набешка і Лін Вэйн падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Мінскім аддзяленнем БелГПП і Кітайскага савету па развіцці міжнароднага гандлю Камітэта правінцыі Чжэцзян, накіраванае на садзейнічанне бізнесу ў развіцці дзелавых адносін.
У ходзе канферэнцыі прадстаўнікам дзвюх краін была дадзена магчымасць задаць пытанні па медыцынскай тэматыцы.