
З 13 па 16 жніўня 2025 года Мінскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты арганізавала дзелавой візіт дэлегацыі беларускіх кампаній у Кітайскую Народную Рэспубліку. Мэтай паездкі стала развіццё двухбаковага супрацоўніцтва, пашырэнне міжнародных сувязяў, а таксама абмен вопытам у ключавых галінах прамысловасці і эканомікі. Дэлегацыя наведала правінцыю Гуандун і Спецыяльны адміністрацыйны раён Ганконг.
У рамках насычанай праграмы візіту адбыўся шэраг стратэгічных сустрэч. Беларускія прадстаўнікі правялі перамовы з кіраўніцтвам Зоны эканамічнага і тэхналагічнага развіцця раёна Наньша (г. Гуанчжоу), Офіса па справах Ганконга і Макаа, Агенцтва Invest Hong Kong, а таксама з шэрагам вядучых кампаній Гуанчжоу і Ганконга.
Асаблівая ўвага была нададзена знаёмству з перадавымі тэхналагічнымі аб'ектамі. Дэлегацыя наведала аўтаматызаваны кантэйнерны тэрмінал IV чаргі порта Наньша ў Гуанчжоу – першы ў Кітаі і ў раёне Вялікага заліва Гуандун – Ганконг – Макаа цалкам аўтаматызаваны тэрмінал, створаны з ужываннем перадавых кітайскіх тэхналогій.
На сустрэчах у Гуанчжоу бакі актыўна абмяркоўвалі патэнцыял раёна Наньша для супрацоўніцтва з беларускім бізнесам, адзначаючы яго стратэгічнае размяшчэнне ў «залатым трохвугольніку» сусветнага ўзроўню – паміж Гуанчжоу, Шэньчжэнем і Ганконгам.
Значнай падзеяй стала сустрэча ў Цэнтры комплекснага абслугоўвання кітайскіх прадпрыемстваў «Going Global», дзе беларускай дэлегацыі прадставілі інавацыйныя дзяржаўныя сэрвісы, уключаючы падтрымку праектаў прамых замежных інвестыцый (ODI), а таксама юрыдычныя, фінансавыя і падатковыя кансультацыі.
Ключавой пляцоўкай для дыялогу ў Ганконгу стала Агенцтва Invest Hong Kong. У рамках круглага стала ўдзельнікі абмеркавалі унікальныя перавагі Ганконга як глабальнага фінансавага і дзелавога хаба. Беларускія прадстаўнікі атрымалі дэтальную інфармацыю аб магчымасцях для выхаду на рынак, інструментах падтрымкі замежнага бізнесу, а таксама аб механізмах праверкі надзейнасці патэнцыйных кітайскіх і ганконгскіх партнёраў.
Асобна быў адзначаны значны патэнцыял для беларускага экспарту прадуктаў харчавання. Згодна з данымі Invest Hong Kong, з мясцовым насельніцтвам у 7,5 мільёнаў чалавек і больш чым 86 мільёнамі патэнцыйных спажыўцоў з усяго рэгіёну Вялікага заліва, ганконгскі рынак прадуктаў харчавання і напояў на 95% залежыць ад імпарту, што адкрывае шырокія перспектывы для беларускіх вытворцаў і пастаўшчыкоў прадукцыі харчовай прамысловасці.