З 1 па 4 кастрычніка Мінскім аддзяленнем БелГПП арганізаваны візіт у Санкт-Пецярбург.
У склад дэлегацыі ўвайшлі кіраўнікі і спецыялісты беларускіх кампаній і прадпрыемстваў розных галін прамысловасці, гандлю і паслуг.
Мэта дзелавой паездкі – вывучэнне пытанняў сістэмы кіравання фінансамі і падаткамі паміж краінамі – членамі ЕАЭС, абмен вопытам і інфармацыяй аб актуальных праблемах падатковай і мытнай палітыкі.
Праграмай дзелавога візіту было прадугледжана наведванне прадпрыемстваў, удзел у тэматычных круглых сталах, семінарах, а таксама майстар-класах і лекцыях, якія далі ўдзельнікам актуальную інфармацыю і новыя ідэі для павышэння эфектыўнасці работы, што стала важным крокам да паглыблення супрацоўніцтва з расійскімі прадпрыемствамі і кампаніямі ў сучасных умовах.
Санкт-Пецярбург, безумоўна, з’яўляецца адным з самых буйных цэнтраў дзелавой актыўнасці ў Расіі. Так, з 24 па 26 кастрычніка адбудзецца дзелавы візіт у Санкт-Пецярбург, дзе пройдзе Беларуска-Расійскі бізнес-форум і двухбаковыя перагаворы ў фармаце B2B з расійскімі дзелавымі коламі.