Урачыстае адкрыццё дзіцячай пляцоўкі ў Магілёве
1 чэрвеня 2021 г

1 чэрвеня, у Міжнародны дзень абароны дзяцей, у Магілёве адбылося ўрачыстае адкрыццё новай дзіцячай гульнявой пляцоўкі.

Пляцоўку адкрылі па адрасе вул. Лазарэнка, 50 (насупраць будынка Магілёўскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты). На яе тэрыторыі ўсталяваны дзіцячы гульнявы комплекс, вулічная мэбля для адпачынку, малыя архітэктурныя формы, добраўпарадкаваны пешаходныя дарожкі. Пляцоўка пабудавана па ініцыятыве Магілёўскага аблвыканкама і Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

Ва ўрачыстым адкрыцці прынялі ўдзел памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, старшыня БелГПП Уладзімір Улаховіч, кіраўнік Адміністрацыі Ленінскага раёна г. Магілёва Аляксей Багайчук, генеральны дырэктар Магілёўскага аддзялення БелГПП Генадзь Чорны.

Фота
Відэа