Дыялог бізнесу і ўлады ў Дзяржынску: курс на экспарт і ўстойлівы рост
31 сакавіка 2026 г

Сёння ў Дзяржынску адбылося пасяджэнне раённага Савета па развіцці прадпрымальніцтва. Тэма сустрэчы «Экспарт і падтрымка малога і сярэдняга бізнесу: вынікі 2025 года і планы на 2026-ы» – пытанне, якое мае прыярытэтнае значэнне для рэгіёна.

Мерапрыемства прайшло на пляцоўцы цэнтра прыцягнення iGrow ААТ «Белаграпрамбанк». Важна адзначыць, што дадзеная сустрэча арганізавана ў рамках рэалізацыі дзяржаўнай праграмы развіцця мікра-, малога і сярэдняга прадпрымальніцтва «Беларусь – краіна паспяховага прадпрымальніцтва» да 2030 года. Белаграпрамбанк актыўна ўвайшоў у гэтую праграму, ствараючы інфраструктурную базу для росту дзелавой ініцыятывы ў краіне.

У пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі профільных ведамстваў і структур, чыя праца напрамую звязана з забеспячэннем умоў для вядзення бізнесу.

Асаблівая ўвага ў ходзе пасяджэння была нададзена інструментам нефінансавай падтрымкі экспарту, якія прапануе Мінскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты. З гэтай тэмай перад удзельнікамі выступілі намеснік генеральнага дырэктара па экспертызе і сертыфікацыі Мінскага аддзялення БелГПП Ірына Куцко, дырэктар Дзяржынскага філіяла Мінскага аддзялення БелГПП Алена Герасімовіч.

Прадстаўнікі Мінскага аддзялення БелГПП падрабязна асвятлілі практычныя магчымасці для ўстойлівага развіцця бізнесу ў Дзяржынскім раёне. Гаворка ішла аб інструментах і магчымасцях прадпрыемства, а таксама экспертнай падтрымцы, якая дазваляе кампаніям упэўнена выходзіць на знешнія рынкі і мінімізаваць рызыкі.

Пляцоўка цэнтра прыцягнення Igrow была абраная невыпадкова. Удзельнікам прэзентавалі магчымасці экасістэмы Белаграпрамбанка, накіраваныя на стварэнне камфортнага асяроддзя для стартапаў і дзеючага бізнесу.

Падводзячы вынік, удзельнікі адзначылі, што падобныя пасяджэнні – гэта эфектыўны інструмент узаемадзеяння паміж бізнесам і экспертнай супольнасцю. Такія ініцыятывы ўзмацняюць узаемасувязь і спрыяюць ўстойліваму развіццю рэгіёна і Беларусі ў цэлым.

Фота
Наверх