Двухбаковыя перагаворы «Беларусь - Башкартастан»
9 лютага 2024 г

9 лютага ў Палацы Рэспублікі ў рамках бізнес-форуму "Беларусь - Башкартастан", у адкрыцці якога прынялі ўдзел Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Раман Галоўчанка і Кіраўнік Рэспублікі Башкартастан Радый Хабіраў, адбыліся дзелавыя перагаворы, у якіх прынялі ўдзел кіраўнікі больш як 50 прадпрыемстваў з боку Рэспублікі Башкартастан і больш за 350 беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый.

На B2B перагаворах былі прадстаўлены кампаніі наступных галін: прамысловасць, хімія, нафта, газ, энергетыка, будаўніцтва, сельская гаспадарка, гандаль, турызм, лагістыка, паслугі.

Арганізатарам дзелавых перагавораў выступіла Мінскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

У ходзе дзелавых перагавораў бакі дамовіліся аб адкрыцці сумесных вытворчасцей як на тэрыторыі Беларусі, так і Башкартастана, падпісанні шэрага кантрактаў і пагадненняў, а некаторыя з іх былі падпісаны на пляцоўцы B2B.

Фота
Наверх