
У мэтах прасоўвання беларускага экспарту ў краіны "далёкай дугі" і наладжвання двухбаковага супрацоўніцтва з 15 па 18 кастрычніка Мінскім аддзяленнем БелГПП сумесна з Тэгеранскай палатай гандлю, прамысловасці, шахт і сельскай гаспадаркі пры падтрымцы Пасольства Беларусі ў Іране арганізаваны дзелавы візіт у Тэгеран.
У рамках візіту 16 кастрычніка адбыўся бізнес-форум "Іран - Беларусь". Генеральны дырэктар Мінскага аддзялення БелГПП Сяргей Набешка звярнуўся з прывітальным словам да ўдзельнікаў бізнес-форуму, а таксама выступіў з прэзентацыяй "Рэспубліка Беларусь - Ваш надзейны партнёр", звярнуўшы ўвагу на магчымасці і інструменты аказання садзейнічання для бізнесу дзвюх краін па павелічэнні ўзаемнага тавараабароту.
Прэзідэнт Тэгеранскай палаты гандлю, прамысловасці, шахт і сельскай гаспадаркі Махмуд Ніяфі Араб выказаў зацікаўленасць у развіцці міжпалатаўскага супрацоўніцтва на карысць устойлівага развіцця нашых краін.
Старшы саветнік Пасольства Беларусі ў Іране Дзяніс Здароў падкрэсліў значнасць правядзення двухбаковых мерапрыемстваў па лініі палат.
Па выніках афіцыйнай часткі бізнес-форуму было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Мінскім аддзяленнем БелГПП і Тэгеранскай палатай гандлю, прамысловасці, шахт і сельскай гаспадаркі, якое несумненна надасць дадатковы імпульс развіццю беларуска-іранскіх дзелавых адносін.
Пасля чаго адбыліся двухбаковыя перагаворы паміж прадстаўнікамі бізнесу дзвюх краін.
У рамках дзелавога візіту прадстаўнікі беларускіх прадпрыемстваў наведаюць Міністэрства прамысловасці і гандлю Ірана, а таксама шэраг іранскіх кампаній.