Экспазіцыя прадпрыемстваў нафтахімічнага комплексу на International Istanbul Yarn Fair 2023
2 чэрвеня 2023 г

1–3 чэрвеня ў Стамбуле (Турцыя) прадпрыемствы нафтахімічнай галіны Беларусі ўдзельнічаюць у складзе беларускай экспазіцыі Made in Belarus у міжнароднай выставе пражы і валакна International Istanbul Yarn Fair.

Арганізатар экспазіцыі Made in Belarus – выставачнае прадпрыемства «Белінтэрэкспа» Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

Удзельнікі беларускай экспазіцыі – ААТ «Нафтан», ААТ «Полацк-Шкловалакно», ААТ «Магілёўхімвалакно», ААТ «Гродна Азот», ААТ «СветлагорскХімвалакно» – дэманструюць шырокую лінейку прадукцыі, у тым ліку розныя віды валокнаў, ніцей і матэрыялаў, якія выкарыстоўваюцца у тэкстыльнай, трыкатажнай і швейнай прамысловасці.

У выставе пражы і валакна International Istanbul Yarn Fair удзельнічаюць 650 кампаній з розных краін свету, у тым ліку з Кітая, Індыі, Узбекістана, Германіі, Казахстана, Пакістана, Паўднёвай Карэі і іншыя.

Фота
Відэа