II Форум «Student’s Digital Days SB BSU»
14 сакавіка 2024 г

Генеральны дырэктар Мінскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Сяргей Набешка прыняў удзел у другім форуме «Student’s Digital Days SB BSU», які адбыўся 14-15 сакавіка ў Інстытуте бізнэсу БДУ.

Цырымонію адкрыцця Форума «Student’s Digital Days SB BSU»пачала намеснік дырэктара Інстытута бізнэсу БДУ па навуковай рабоце і міжнародных сувязях Елена Паддубская, якая адзначыла ролю маркетынга ў павышэнні эфектыўнасці сучасных бізнэс-працесаў ва ўмовах цыфравізацыі. Генеральны дырэктар Мінскага аддзялення БелГПП Сяргей Набешка звярнуўся да ўдзельнікаў мерапрыемства, пажадаўшы ўдачы і выразіў надзею на іх імкненне выкарыстоўваць свае веды на карысць працвітання беларускага грамадства і магчымасць убачыць у будучыні сенняшніх студэнтаў у якасці супрацоўнікаў вядучых дзяржаўных прадпрыемств і арганізацый.

Больш за 300 студэнтаў з Беларусі і Расіі прынялі ўдзел у форуме. Мэтай мерапрыемства было фарміраванне ў студэнтаў кампетэнцый у сферы digital-маркетыгу, якая на сённяшні дзень з’яўляецца асабліва актуальнай для прасоўвання прадукцыі розных прадпрыемств і арганізацый у цыфравым ассяродзі.

У першы дзень форуму спецыялісты розных галін правялі майстар-класы аб глабальных трэндах у лічбавай трансфармацыі, развіцці прадпрыемніцтва на маркетплэйсах, эфектыўным выкарыстоўванні digital-інструментаў для фарміравання спажывецкай лаяльнасці і пастраення адносін з мэтавай аўдыторыяй, а таксама аб укаранні штучнага інтэлекту.

Другі дзень форуму стартаваў правядзеннем конкурсу «Marketing-skills», у рамках якога студэнцкіе каманды спаборнічалі у трох заданнях, уключаючы развіццё лідэрскіх якасцяў, веданне асноў тэорыі маркетынгу і рашэнне кейса ад партнёраў форуму. Прызёры конкурсу былі ўзнагароджаны сувенірнай прадукцыяй Мінскага адзялення БелГПП.

У звяршэнні форуму прайшла алімпіяда па digital-маркетэнгу. У рамках алімпіяды фіналісты прадставілі крэатыўныя канцэпцыі прасоўвання сацыяльна-значных праектаў для сваіх універсітэтаў.

Арганізатарамі форуму выступілі Інстытут бізнэсу БДУ пры падтрымцы Мінскага адзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

Фота
Наверх