Сустрэча старшыні БелГПП У.Улаховіча з Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Беларусі ў Іране Д.Кальцовым
5 ліпеня 2021 г

Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран Дзмітрыем Кальцовым.

Падчас сустрэчы разгледжаны перспектыўныя кірункі беларуска-іранскай гандлёва-эканамічнай супрацы, пытанні ўзаемадзеяння БелГПП і Іранскай палаты па гандлі, прамысловасці і шахтах, магчымасці правядзення дзелавых імпрэз з удзелам бізнесу дзвюх краін, у тым ліку ў рамках шматпрофільнай выставы Iran Agrofood, якая пройдзе ў Тэгеране ў верасні, і чарговага паседжання Змяшанай Беларуска-Іранскай камісіі па пытаннях эканамічнай супрацы ў Мінску.

Фота
Наверх