Міжнародны форум дзелавых кантактаў "Брэст-Кітай.Стратэгічнае партнёрства-2024"
23 красавіка 2024 г

23-24 красавіка ў Брэсце адбыўся Міжнародны форум дзелавых кантактаў "Брэст-Кітай.Стратэгічнае партнёрства-2024"
Форум аб'яднаў больш за 100 прадстаўнікоў Кітая з правінцый Ляанін, Шаньдун, Хэйлундзян, Хубэй, Аньхой, Хэбэй, Шаньсі, гарадоў Пекін, Шанхай, спецыяльнага адміністрацыйнага раёна Ганконг і каля 250 беларускіх прадстаўнікоў улады, бізнесу, сферы адукацыі, аховы здароўя, культуры і г. д.
23 красавіка на палях форуму быў падпісаны Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Брэсцкім аддзяленнем БелГПП і Асацыяцыяй кітайскіх кампаній, i адбылася рабочая сустрэча генеральнага дырэктара аддзялення Валерыя Лабуна з кіраўніком Ганконгскай Асацыяцыі па садзейнічанні эканамічнаму супрацоўніцтву Джоні Хонам. Абмеркаваны перспектывы развіцця супрацоўніцтва ў будучыні.
У другі дзень мерапрыемства рэгіянальным аддзяленнем БелГПП арганізавана ў г. Брэсце кантактна-кааперацыйная біржа з удзелам 25 кітайскіх і больш за 60 беларускіх прадпрыемстваў і бізнесменаў, зацікаўленых у гандлі.
Пачатае падчас перамоў у Брэсце двухбаковае супрацоўніцтва ў такіх галінах як сельская гаспадарка, будаўніцтва, ахова здароўя, лагістыка, Турызм і мн. др. будзе працягнута.
Фота
Наверх