
Мінскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты сумесна з Фондам «Цэнтр падтрымкі прадпрымальніцтва Калінінградскай вобласці» працягвае планамерную работу па ўмацаванні гандлёва-эканамічных сувязей паміж сталічным рэгіёнам Беларусі і Калінінградскай вобласцю Расіі. Чарговым значным крокам у гэтым напрамку стаў візіт калінінградскай бізнес-дэлегацыі ў Мінск 1-2 кастрычніка 2025 г.
Праграма візіту пачалася з удзелу гасцей у 20-м юбілейным пасяджэнні Беларуска-Расійскага савета па доўгатэрміновым супрацоўніцтве, што падкрэслівае стратэгічны ўзровень партнёрства.
Ключавой падзеяй сталі перагаворы на палях Мінскага аддзялення БелГПП, якія прайшлі ў насычанай і прадуктыўнай атмасферы. У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў былі пытанні развіцця як уязнога, так і выязнога турызму. Таксама былі дэталёва абмеркаваны перспектывы паставак у беларускія гандлёвыя сеткі эксклюзіўных ювелірных вырабаў з натуральнага балтыйскага бурштыну.
Асаблівы інтарэс беларускага боку выклікала прапанова калінінградскіх партнёраў у сферы адукацыі – інавацыйная анлайн-платформа для падрыхтоўкі высокакваліфікаваных спецыялістаў у галіне распрацоўкі, вытоврчасці і эксплуатацыі беспілотных авіяцыйных сістэм.
Практычная каштоўнасць візіту была пацверджана ў ходзе B2B-сустрэч, дзе чатыры калінінградскія кампаніі правялі перагаворы з 25 беларускімі прадпрыемствамі, намеціўшы канкрэтныя шляхі для супрацоўніцтва ў будучыні.
Для вывучэння патэнцыялу беларускага рынку калінінградскія бізнесмены наведалі шэраг вядучых кампаній, у тым ліку ААТ «Белювеліргандаль», УП «Дыліжанс Тур», ТАА «Альфа Арыён» і ТАА «Эладатур». Акрамя таго, госці змаглі азнаёміцца з найноўшымі дасягненнямі прамысловасці на Міжнароднай выстаўцы «ІНАПРАМ».
Расійскі бок прадставілі наступныя прадпрыемствы:
1. ТАА «Школа беспілотнай авіяцыі» (рус.: ООО «Школа беспилотной авиации») https://uavprof.com/ – прафесійная анлайн-платформа для падрыхтоўкі спецыялістаў у сферы распрацоўкі, вытворчасці і эксплуатацыі беспілотных авмяцыйных сістэм на ўсёй тэрыторыі Расіі. Зацікаўленыя ў сустрэчы з прадстаўнікамі сферы адукацыі Беларусі.
2. ТАА «Сан Стоўн Сільвер» (рус.: ООО «Сан Стоун Сильвер») https://sunstoneamber.com/ – вытворчасць ювелірных сярэбраных вырабаў з натуральнага бурштыну. Зацікаўленыя ў прасоўванні ўласнай прадукцыі на беларускі рынак, у сустрэчы з гандлёвымі прадпрыемствамі.
3. ТАА «Балтыйскія ўзоры» (рус.: ООО «Балтийские узоры») https://www.baltic-design.ru/ – вытворчасць ювелірных упрыгажэнняў з натуральнага балтыйскага бурштыну ў спалучэнні з серабром. Зацікаўленыя ў прасоўванні ўласнай прадукцыі на беларускі рынак, у сустрэчы з гандлёвымі прадпрыемствамі.
4. ТАА «Бурштынавы край» (рус.: ООО «Янтарный край») https://amber-region.ru/ – тураператар. Зацікаўленыя ў сустрэчы з турыстычнымі кампаніямі, якія ажыццяўляюць выязны турызм у Расію.