Удзел намесніка старшыні БелГПП Д.Мялешкіна ў анлайн-канферэнцыі гандлёва-прамысловых палат краін – членаў СНД “Умовы для ўдасканалення і развіцця бізнесу”
9 чэрвеня 2021 г

Намеснік старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Дзяніс Мялешкін выступіў падчас анлайн-канферэнцыі гандлёва-прамысловых палат краін – членаў СНД “Умовы для ўдасканалення і развіцця бізнесу”, арганізаванай Саветам кіраўнікоў гандлёва-прамысловых палат краін СНД і Гандлёва-прамысловай палатай Туркменістана.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня ГПП Туркменістана Даўлетгелдзі Рэджэпаў, намеснік старшыні Савета кіраўнікоў гандлёва-прамысловых палат краін СНД, намеснік старшыні ГПП Рэспублікі Таджыкістан Адыл Сангаў, старшыня Праўлення Знешнегандлёвай палаты Казахстана Аян Ерэнаў, прэзідэнт Гандлёва-прамысловай палаты Рэспублікі Малдова Сяргей Хара, старшы віцэ-прэзідэнт Гандлёва-прамысловай палаты Кыргызскай Рэспублікі Раман Касымаў, першы намеснік старшыні Гандлёва-прамысловай палаты Рэспублікі Узбекістан Іслам Джасімаў, віцэ-прэзідэнт Гандлёва-прамысловай палаты Рэспублікі Азербайджан Назім Татліеў, віцэ-прэзідэнт Гандлёва-прамысловай палаты Расійскай Федэрацыі Уладзімір Падалка, кіраўнікі і прадстаўнікі рэгіянальных ГПП і бізнес-колаў краін СНД.

Падчас канферэнцыі разгледжаны механізмы падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу ва ўмовах COVID-19 з боку гандлёва-прамысловых палат, магчымасці вядзення бізнесу за мяжой і развіцця супрацоўніцтва з замежнымі партнёрамі ў перыяд пандэміі, вопыт укаранення новых механізмаў работы і правядзення мерапрыемстваў, лічбавізацыі паслуг, што аказваюцца бізнес-асацыяцыямі.

У сваім выступленні намеснік старшыні БелГПП расказаў пра дзейнасць Беларускай гандлёва-прамысловай палаты ў эпідэміялагічнай сітуацыі, узаемадзеянне з партнёрскімі арганізацыямі і правядзенне сумесных мерапрыемстваў у рэжыме анлайн, пра аказанне паслуг бізнесу для мінімізацыі наступстваў пандэміі і спаду дзелавой актыўнасці.

Фота
Наверх